Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Аляксандр Крылоў, фельчар медчасці мінскага СІЗА № 1, дзе ў 2013 годзе памёр 21-гадовы Ігар Пцічкін, прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.
20:58 21 кастрычнiка 2016
119
Памер шрыфта

Крылоў прызнаны вінаватым у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў (ч. 2 арт. 162 КК), што прывяло да смерці асуджанага Пцічкіна. Яму таксама забаронена займацца прафесійнай дзейнасцю на працягу пяці гадоў.

Прысуд абвешчаны 21 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзёй Святланай Бандарэнкай. Такім чынам, суд падтрымаў пазіцыю пракурора, які патрабаваў менавіта такога пакарання.

Мера стрымання ў дачыненні да Крылова застаецца ранейшай — падпіска аб нявыездзе.

Фельчар паведаміў журналістам, што мае намер абскардзіць прысуд, але ад каментараў адмовіўся.

Выступаючы ў судзе 17 кастрычніка з апошнім словам, Крылоў заявіў, што не лічыць сябе вінаватым. «Я магу выказаць здагадку, што паміж маімі дзеяннямі як медработніка пры выкананні прафесійных абавязкаў і ўзніклымі наступствамі няма ніякай прычыннай сувязі. Менавіта таму я не прызнаю сябе вінаватым і прашу суд мяне апраўдаць», — сказаў ён.

Трагедыя здарылася больш як тры гады таму. У маі 2013 году суд Заводскага раёна Мінска прыгаварыў 21-гадовага Ігара Пцічкіна да трох месяцаў адміністрацыйнага арышту за тое, што ён кіраваў аўтамабілем, будучы пазбаўленым пасведчання вадзіцеля. У канцы ліпеня маладога чалавека накіравалі ў СІЗА № 1, а праз некаторы час супрацоўнікі ізалятара паведамілі сваякам, што Пцічкін сканаў 4 жніўня ад сардэчнага прыступу.

Неўзабаве пасля здарэння следства растлумачыла, чаму Пцічкін апынуўся ў медчасці, дзе ён памёр. У прыватнасці паведамлялася, што маладога чалавека шпіталізавалі, таму што ў яго сталі выяўляцца і нарастаць прыкметы вострага псіхічнага расстройства: галюцынацыі, трызненне, адмаўленне ад ежы і пітва, манія пераследу. Малады чалавек нібыта сістэматычна ўжываў алкаголь і курыльныя сумесі з наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі.

У канцы верасня 2013 года ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало справу ў дачыненні да медработніка СІЗА Аляксандра Крылова, які падазраваўся ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула смерць Пцічкіна. Пацярпелай па гэтай справе прызналі маці памерлага Жанну Пцічкіну.

У канцы снежня 2014 года УСК закрыла справу, а ў пачатку 2015 года следчыя абвясцілі, што малады чалавек нібыта пакутаваў ад сіндрому спалучанай залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў і алкаголю і з пачатку адбывання пакарання ў яго ўзнікла вострае псіхічнае расстройства з-за адмены спайсаў. Гэта выклікала парушэнне свядомасці і галюцынацыі, у сувязі з чым Пцічкін быў шпіталізаваны ў медчасць СІЗА і ў мэтах прадухілення членашкодніцтва зафіксаваны мяккімі рамянямі да ложка. Паводле заключэння СК, Пцічкіна памёр ад вострай сардэчна-сасудзістай недастатковасці, якая ўзнікла на фоне сіндрому, што развіўся. Такім чынам, справу ў дачыненні да Крылова спынілі, бо «дапушчаныя парушэнні службовых інструкцый» з боку медперсаналу «не былі ў прамой прычыннай сувязі з узніклымі наступствамі».

Сваякі Пцічкіна не пагадзіліся з высновамі следства і падалі скаргу ў органы пракуратуры. На працягу паўтара года расследаванне некалькі разоў аднаўлялася Генпракуратурай і закрывалася на падставе рашэння Следчага камітэта. Апошні раз Генпракуратура адмяніла рашэнне СК і прыняла справу да разгляду ў сярэдзіне гэтага года.

Практычна адразу пасля смерці Пцічкіна яго сваякі сталі дамагацца распачынання крымінальнай справы па факце збівання маладога чалавека, бо на яго целе былі выяўленыя шматлікія вялікія сінякі. Следчыя органы ім у гэтым адмовілі, заявіўшы, што фактаў прымянення гвалту, фізічнай сілы і спецсродкаў у дачыненні да Пцічкіна не было. Тым не менш сёлета следства прызнала факт цялесных пашкоджанняў у Пцічкіна, аднак адмовілася распачаць справу з гэтай нагоды, растлумачыўшы, што «ўсталяваць паходжанне цялесных пашкоджанняў як падчас расследавання крымінальнай справы, так і пры правядзенні праверкі паводле матэрыялаў не ўяўляецца магчымым».

Фота: SPUTNIK
Крынiца: БелаПАН
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 снежня 2017

Ночью в Минске произошла остановка поездов первой линии метро

В Минске в ночь на субботу произошла остановка поездов первой линии метро.
15 снежня 2017

В Минске столкнулись две фуры и три легковых автомобиля

Авария с участием двух фур и трех легковушек произошла в Минске, сообщила старший инспектор ОГАИ Заводского РУВД Минска Анастасия Забавская.
15 снежня 2017

В Минске Lexus насмерть сбил 22-летнюю девушку

В Минске под колесами автомобиля погибла девушка. Об этом сообщили в ГАИ ГУВД Мингорисполкома.