Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прэса паведаміла: дом, у якім жыве Марына Адамовіч, збіраюцца знесці. Гэта агульнапрынятая ў Беларусі практыка: калі нельга, але вельмі патрэбна дзяржаве, то можна.
18:18 20 кастрычнiка 2016
649
Памер шрыфта


У суседняй Літве ёсць прэцэдэнт. У непасрэднай блізкасці ад рэзідэнцыі прэзідэнта стаіць невялічкі домік. Прыватны. У ім жывуць людзі. Можна было б выкупіць яго і пашырыць пабудовы прэзідэнцкай рэзідэнцыі, але гэта практычна ў цэнтры старой Вільні. Гаспадары заламалі цану. У дзяржавы няма грошай, каб выкупіць адзін невялікі будынак з прылеглым участкам.

Гэты дом – помнік дэмакратыі і вяршэнства Закона. Прэзідэнтамі Літвы былі Альгірдас Бразаўскас, Валдас Адамкус, Раландас Паксас, зноў Адамкус, цяпер – Даля Грыбаўскайце. А дом – стаіць.

На маю думку, гэта правільна.

Дом суседзяў прэзідэнта Літвы – гарантыя таго, што некалі не разбураць іх уласныя дамы. Што з кожным грамадзянінам Літвы дзяржава будзе абыходзіцца ў строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй, абараняючы яго правы ўласніка, абараняючы яго жытло – ягоную крэпасць.

Крэпасць літоўскае дэмакратыі

Я быў у доме Марыны Адамовіч. Мы сустракаліся там упяцёх – Марына з мужам, які толькі-толькі выйшаў з турмы, мая жонка, якая пазнаёмілася і пасябравала з Марынаю ў чарзе на перадачу харчоў і лекаў у «амерыканку» – унутраную турму КДБ, брат Марыны, які жыве разам з ёй і Міколам у адным доме.

Былі яшчэ і каты, адзін з якіх – інвалід – таксама свайго роду помнік дэмакратыі, толькі ўжо беларускай: ён кульгае.

Мы сустракалі там упяцёх з катамі стары новы 2016 год. Першы новы год, пасля 2010, які Мікола Статкевіч сустракаў на волі з жанчынаю, якая знесла ўсе выпрабаванні і якая дамаглася ягонага вызвалення. У невялікім доме – дакладней, у яго палове, што дасталася Марыне ў спадчыну ад бацькі – было вельмі цёпла і душэўна.

Мне падаецца, яны вынесуць і гэтае выпрабаванне. У нашай краіне можна адабраць і знесці дом, нават калі ты гэтага не хочаш. Але цеплыню адабраць немагчыма.

Улада халодная менавіта таму, што яна бесчалавечная і не ўмее кахаць. А Марына Адамовіч умее.

Таму я веру, што яна – выстаіць.

Фота: istpravda.com.ua

Аўтар: Аляксандр Фядута 
Крынiца: belsat.eu
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Таварышы, вучоныя, дацэнты з кандыдатамі

Чаму эфэктыўнасьць навукі ў Беларусі невялікая? Бо старая, застаўшаяся ад савецкага мінулага форма арганізацыі навуковай дзейнасьці захавалася ў межах такой жа старой сацыяльна-эканамічнай мадэлі.
13 снежня 2017

Як захварэць на аб’ектыўнасць?

З часоў, калі журналістыка стала акадэмічнай дысцыплінай, якую выкладаюць у навучальных установах, а студэнтам па заканчэнні навучання выдаюцца дыпломы з пазначанай там спецыяльнасцю, адна з першых ды
13 снежня 2017

Работников меньше, управленцев — больше

Госаппарат и школа спасают от безработицы.