Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным канцом адбылося 15 кастрычніка ў адным са сталічных двароў.
23:21 15 кастрычнiка 2016
310
Памер шрыфта

Як паведамляе БелаПАН са ссылкай на ўпраўленне ДАІ Мінгарвыканкама, у 12.20 у Мінску па вуліцы Асіпенкі, 17, у дваровай тэрыторыі ўчынены наезд на пешахода кіроўцам-жанчынай 1961 года нараджэння на аўтамабілі Toyota.

Жанчына, рухаючыся заднім ходам, учыніла наезд на мужчыну 1963 года нараджэння, які памёр на месцы. Паводле звестак ДАІ, у момант здарэння 53-гадовы мужчына, выходзячы з прыпаркаванага аўтамабіля, працягваў размову з чалавекам, які сядзеў у машыне .

Як высветлілася, загінулы жыў на адной пляцоўцы са сваякамі жанчыны-кіроўцы, якіх тая прыехала наведаць. Як удакладнілі жыхары дома, загінулы мужчына быў інвалідам.

Жанчына, якая збіла яго, па знешніх прыкметах, была цвярозай.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ночью в Минске произошла остановка поездов первой линии метро

В Минске в ночь на субботу произошла остановка поездов первой линии метро.
15 снежня 2017

В Минске столкнулись две фуры и три легковых автомобиля

Авария с участием двух фур и трех легковушек произошла в Минске, сообщила старший инспектор ОГАИ Заводского РУВД Минска Анастасия Забавская.
15 снежня 2017

В Минске Lexus насмерть сбил 22-летнюю девушку

В Минске под колесами автомобиля погибла девушка. Об этом сообщили в ГАИ ГУВД Мингорисполкома.