Удзел у мерапрыемстве, што пройдзе ў сталічнай галерэі “Ў”, возьмуць родныя і калегі журналіста. Гасцям плануецца паказаць урыўкі з відэаінтэр’ю і фільмаў Паўла, архіўныя фотаздымкі, калегі падзеляцца сваімі ўспамінамі.

Таксама ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звернецца да калег Паўла ў Кіеве і Маскве з просьбай запісаць відэазвароты да ўдзельнікаў вечара памяці. Мяркуецца, што перад прысутнымі выступяць беларускія музыкі.

Павел Шарамет загінуў у Кіеве 20 ліпеня 2016 года ў выніку замаху на яго жыццё. Следства адпрацоўвала чатыры версіі забойства: асабістыя непрыязныя адносіны з загінулым; прафесійная дзейнасць; дэстабілізацыя становішча ў Кіеве; памылка (машына, у якой быў узарваны Шарамет, належала ўладальніцы газеты “Украинская правда” Алёне Прытуле).

Павел Шарамет пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»