Міністэрства замежных спраў Польшчы запрасіла кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Ўладзіміра Макея наведаць Варшаву з візытам у бліжэйшы час, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі ў сераду.
«21 верасьня адбылася сустрэча намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з Паслом Рэспублікі Польшча Конрадам Паўлікаў. Бакі абмеркавалі пытаньні інтэнсыфікацыі беларуска-польскага супрацоўніцтва. У ходзе сустрэчы Конрад Паўлік перадаў запрашэньне ад імя міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага Ўладзіміру Макею наведаць Варшаву з візытам у бліжэйшы час», – праінфармавалі ў прэс-службе.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!