Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Мінску за ваду ў “пустых” кватэрах давядзецца плаціць. З 1 кастрычніка набываюць моц змяненні ў Палажэнне аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду. Палажэнне было зацверджанае ў 2014 годзе Саветам міністраў.
15:01 31 жніўня 2016
183
Памер шрыфта
Цяпер у кватэрах, перадае Еўрарадыё, дзе няма лічыльнікаў вады і дзе ніхто не зарэгістраваны, колькасць спажытай вады будзе вызначацца адаведна з нормамі спажывання, вызначанымі мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі, і ўмоўнай колькасці грамадзян (агульная плошча жылога памяшкання будзе дзяліцца на 20 квадратных метраў з улікам акруглення ў меншы бок да цэлай лічбы). Напрыклад, для “пустой” кватэры плошчай 72 квадратныя метры, плата за вагу будзе спаганяцца па тарыфах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затратаў (1,1405 за кубічны метр), то бок, 26,69 рубля штомесяц.

Выключэннем стануць жылыя памяшканні, якія выдаюцца кіраўнікам і супрацоўнікам прадстаўніцтваў і органаў міжнародных арганізацый, міждзяржаўных утварэнняў жылыя памяшканні, прынятыя ў складез спадчыны, але не болей за сем месяцаў з дня адкрыцця спадчыны, а таксама жылыя памяшканні, якія здаюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі для кароткатэрміновага пражывання.

Каб пазбегнуць такіх высокіх налічэнняў за ваду, у “пустой” кватэры трэба або зарэгістраваць жыхара, або паставіць лічыльнік вады, адзначае БЕЛТА. На сёння ж у Мінску налічваецца каля 6 тысяч кватэр, дзе афіцыйна ніхто не зарэгістраваны і дзе няма прыбораў уліку расходу вады.

Фота з сайта Еўрарадыё

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Віцэ-прэм’ер Сямашка: тарыфы на ацяпленьне трэба падняць у 6 разоў, каб энэргетыкі не працавалі ў мінус

Віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка заявіў, што насельніцтва за спажываную цеплавую энэргію ў зімовы час плаціць толькі 16,8% ад сабекошту. Для таго, каб энэргетыкам выйсьці на нулявую рэнтабельна
21 кастрычнiка 2017

Дзе рабіць анлайн-пакупкі – 5 цікавых інтэрнэт-крамаў

Агляд альтэрнатыў кітайскаму гіганту Aliexpress.
20 кастрычнiка 2017

В образовании до минималки доплачивают каждому третьему работнику, а в медицине — каждому шестому

Каждому четвертому бюджетнику в Беларуси — 27% — доплачивают до минимальной зарплаты, которая сейчас составляет 265 рублей, сообщали ранее профсоюзы. FINANCE.TUT.BY посмотрел, кому из бюджетников боль