“Рассельгаснагляд” паведамляе пра парушэнні на беларускіх прадпрыемствах, звязаныя з перамяшчэннем тавараў на расійскую тэрыторыю. А таксама пра невыкананне ветэрынарна-санітарных патрабаванняў.

Яшчэ два прадпрыемствы — «Пастаўскі малочны завод» і «Савушкін прадукт» — атрымалі папярэджанні.

“Рассельгаснагляд” з 18 жніўня ўжо забараніў пастаўкі ў Расію прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў — «Белсыр», «Біякам», «Малочны гасцінец» і «Полацкі малочны камбінат», перадае Радыё Свабода.

Ад 13 жніўня забароненыя пастаўкі з малочных прадпрыемстваў «Беллакт», «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат» і «Калінкавіцкі малочны камбінат».

Фота:  agrobk.ru

Поделиться ссылкой: