Гаворка ідзе пра замежнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь праз аэрапорт «Мінск». Без візы яны змогуць знаходзіцца ў нашай краіне на працягу 5 дзён.
Пра гэта, паведамляе “Новы Час“, на сумесным пасяджэнні калегіі Мінспорту і Мінпрыроды расказаў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны.
«Адна з перашкодаў развіцця турызму — візавы рэжым. Праца ідзе фрагментамі — адмененыя візы для наведвання Белавежскай пушчы, днямі быў падпісаны аналагічны ўказ аб Аўгустаўскім канале. Бязвізавы рэжым ужо працуе для грамадзянаў Ізраіля, Катара, ААЭ і Кітая. Гэта невялікія фрагменты, на якіх адпрацоўваецца сістэма. Цяпер у Савеце міністраў ляжыць праект дакументу, дзе разглядаецца магчымасць адмены віз для грамадзянаў 80 краін, паспяховых з пункту гледжання міграцыйнай палітыкі. Я спадзяюся, на працягу некалькіх месяцаў гэты дакумент будзе падпісаны», — распавёў Міхаіл Партны на сустрэчы.
Фота з адкрытых крыніц
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!