У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў парадку дня беларуска-літоўскіх адносін, уключаючы праблемныя тэмы, паведаміла прэс-служба МЗС.

Макей выказаў надзею, паведамляеБелаПАН, што «эмацыйнасць, якая назіраецца ў апошні час з літоўскага боку пры абмеркаванні праекта будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі, уляжацца». Беларускі бок «вітаў бы знаходжанне фармату канструктыўнага беларуска-літоўскага ўзаемадзеяннх я па гэтым пытанні, які адпавядаў бы духу добрасуседскіх адносін і не ўплываў на іншыя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва».

Фото из открытых источников