Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На 68-м годзе жыцця 22 жніўня памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Бяспалы, паведаміў Тэатр-студыя кінаакцёра.
8:37 24 жніўня 2016
131
Памер шрыфта
Развітанне і адпяванне Бяспалага адбудзецца ў мінскім храме-помніку ў гонар Усіх Святых (станцыя метро «Усход») 24 жніўня ў 10.00.

Аляксандр Бяспалы скончыў акцёрска-рэжысёрскі факультэт ВГІКа (майстэрня прафесара Таланкіна, беларускі набор). З 1973 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра. «Аляксандр Сяргеевіч — адзін з тых, хто ўвасабляў гісторыю тэатра, хто ствараў яе. Прыхільнік тэатра, па-сапраўднаму таленавіты акцёр і рэжысёр, ён з тых, каго ведала, любіла і на каго хадзіла публіка, — адзначаецца ў некралогу. — Акцёр, які рэалізаваў сапраўды народны характар, узнавіў найярчэйшыя, пазнавальныя, блізкія, смешныя і чалавечныя вобразы ў самых значных спектаклях рэпертуару: «Усё яго жыццё», «Жаніцьба Бальзамінава», «Фантазіі паводле Гогаля», «Выкраданне Алены», «Мілы лгун», » …Забыць Герастрата!» і цэлым шэрагу іншых».

У суаўтарстве з заслужаным артыстам Беларусі Уладзімірам Грыцэўскім Бяспалы паставіў спектаклі «Тэатр купца Япішкіна», «Апошняя жанчына сеньёра Хуана», «Востраў нашай Любові і Надзеі», «Навечна ў памяці», «Поле бітвы» і інш. Сыграў больш за 130 кінароляў.

 
Фота: kino-teatr.ru
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Як у «Корпусе» Цярэшку жанілі (фота)

Жаніцьба Цярэшкі – традыцыйная беларуская народная гульня, якая ладзіцца для моладзі падчас зімовых святаў.

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.

У першага ў свеце „Буквара” беларускія карані

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе маштабны праект да 400-годдзя першага "Буквара", якое адзначаецца ў 2018 годзе.