Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Суд Цэнтральнага раёна Мінска агучыў прысуд па шумнай "справе Япрынцавых". Вядомага бізнэсоўца Уладзіміра Япрынцава аштрафавалі на 10 500 "новых" рублёў, або каля 5,4 тысячы долараў (500 базавых велічыняў) і вызвалілі ў зале суда.
13:29 23 жніўня 2016
159
Памер шрыфта

Яго сына Казбека і Аляксандра Арабяна, партнёра Япрынцава-малодшага, асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У прыватнасці, перадае Еўрарадыё, у Казбека Япрынцава канфіскавалі акцыі кампаніі «Прастор Трэйд».

Суд прызнаў Япрынцава-малодшага і Арабяна вінаватымі ў махлярстве: яны заключалі кантракты на пастаўку нафты, не маючы намеру іх выконваць. Атрыманыя грошы яны выкарыстоўвалі па сваім меркаванні. Самі падсудныя сваёй віны не прызналі. Па іх словах, пацярпелыя давалі ім грошы ў якасці пазыкі, а кантракты былі заведамай фікцыяй.

Першапачаткова Уладзіміра Япрынцава таксама абвінавачвалі ў махлярстве. Аднак падчас працэсу пракурор змяніў абвінавачванне на ўкрывальніцтва злачынства.

Прысуд не набыў законную моц. Абвінавачаныя маюць намер яго абскардзіць.

Фота: tut.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В Барановичах мужчина с гранатой пришел в дом бывшей сожительницы и стал требовать алкоголь

В городе 17 января произошло очередное громкое происшествие, вызванное злоупотреблением алкоголем.

Гибель Вики Попчени: суд хочет переложить вину на осужденных?

18 января в 10 утра Молодечненский районный суд продолжит рассмотрение иска Олега Попчени о компенсации морального вреда за гибель своей дочери, 13-летней Виктории Попчени.

Задержан гендиректор агрокомбината «Заря». Подозревают в хищении и взятке

Уголовное дело за хищение в особо крупном размере возбудили в отношении 59-летнего гендиректора агрокомбината «Заря».