Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Сёньня ў Кітай прыбыла беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, якая стане госьцяй двух кніжных кірмашоў, дзе будуць прэзэнтавацца пераклады яе кніг на кітайскую.
15:27 18 жніўня 2016
108
Памер шрыфта

У насычанай праграме дзесяцідзённага побыту беларускай пісьменьніцы ў Кітаі прадугледжаныя ўручэньне трох кітайскіх прэмій, сустрэчы з кітайскімі пісьменьнікамі і крытыкамі, інтэрвію для тэлебачаньня і прэсы.

У прыватнасьці, Сьвятлана Алексіевіч атрымае прэмію Шанхайскага кніжнага кірмашу, прэмію Пэкінскага кніжнага кірмашу і прэмію Вэньцзінь, якая лічыцца найважнейшай літаратурнай узнагародай Кітаю.

20 жніўня заплянаваная сустрэча Сьвятланы Алексіевіч з кітайскім пісьменьнікам Мо Янем, ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі 2012 году.

26 і 27 жніўня пісьменьніца зь Беларусі сустрэнецца зь міжнародна прызнанымі кітайскімі пісьменьнікамі Янь ЛянькэЮй Хуа і Лян Хун.

Аўтар: Sergey Mihaylov 
Крынiца: svaboda.org
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Як у «Корпусе» Цярэшку жанілі (фота)

Жаніцьба Цярэшкі – традыцыйная беларуская народная гульня, якая ладзіцца для моладзі падчас зімовых святаў.
18 студзеня 2018

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.
18 студзеня 2018

У першага ў свеце „Буквара” беларускія карані

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе маштабны праект да 400-годдзя першага "Буквара", якое адзначаецца ў 2018 годзе.