Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Парламенцкія выбары не сталі прыярытэтнай тэмай для беларускіх СМІ, што можа сведчыць пра малазначнасць гэтай палітычнай падзеі.
16:44 17 жніўня 2016
25
Памер шрыфта
Такую выснову зрабілі прадстаўнікі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) па выніках другога этапу маніторынгу «Асвятленне парламенцкіх выбараў у беларускіх СМІ», які быў праведзены 25 ліпеня — 14 жніўня.
Як паведаміў 17 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік групы маніторынгу Алесь Анціпенка, «галоўнымі актарамі выбарчага працэсу застаюцца Цэнтральная і акруговыя выбарчыя камісіі, якія ў асобах іх старшыняў былі дамінантнымі крыніцамі інфармацыі пра выбарчы працэс і патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты».

Дзяржаўныя СМІ, паводле слоў Анціпенкі, прадстаўлялі патэнцыйных кандыдатаў і палітычныя партыі «ў пераважна дэперсаніфікаванай і абагульненай форме». Пры гэтым падаваная інфармацыя не дазваляла таксама вызначыць расклад палітычных сілаў у краіне, электаральны патэнцыял кожнай з партый.

«Дэперсаніфікаваная манера рэпрэзентацыі галоўных удзельнікаў выбарчага працэсу», у прыватнасці палітычных партый і канкрэтных прэтэндэнтаў, на думку БАЖ, не спрыяе цікавасці да выбараў з боку выбаршчыкаў.

Што да недзяржаўных медыя, паведамляе БелаПАН, то яны імкнуліся пазбягаць дэперсаніфікаванай карціны выбарчага працэсу, у прыватнасці пісалі не толькі пра палітычныя партыі, якія ўдзельнічаюць ці не ўдзельнічаюць у выбарах, але і аб канкрэтных патэнцыйных кандыдатах, найбольш вядомых у беларускай палітычнай прасторы, адзначаюць аўтары маніторынгу. Разам з тым некаторыя недзяржаўныя друкаваныя выданні таксама не праявілі сур’ёзнай увагі да выбарчай тэматыкі.

Аб’ектамі маніторынгу БАЖ сталі 18 СМІ: праграма навін «Панарама» («Беларусь 1»), праграма навін «Нашы навіны» (ОНТ), штотыднёвая праграма «Галоўны эфір» («Беларусь 1»), праграма «Радыёфакт» (Першы нацыянальны канал беларускага радыё), выпускі навін радыё «Сталіца», праграма «Навіны. Гомель» (ТРК «Гомель»), праграма «Навіны — рэгіён» (ТРК «Могилев»), штотыднёвая праграма «Віцебскі веснік. 7 дзнён» (ТРК «Віцебск»), дзяржаўнае агенцтва БелТА, інтэрнэт-партал tut.by, а таксама друкаваныя выданні «Советская Белоруссия», «Народная воля», «Комсомольская правда» в Белоруссии», «Заря» (Брэст), «Могилевская правда», «Газета Слонімская», Intex-press, «Слонимский вестник».

Першы этап маніторынгу ахопліваў перыяд з 4 па 24 ліпеня. У справаздачы, зробленай па яго выніках, адзначалася, што мадэль асвятлення выбараў у дзяржаўных СМІ не змянілася: навінам спорту і прагнозу надвор’я надаецца больш увагі, чым выбарчай кампаніі.

 
Фота з адкрытых крыніц
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

Анна Канопацкая: «Изначально не понимала, за что хотят исключить из партии…»

Депутат Палаты представителей и активистка Объединенной гражданской партии рассказала «Народной Воле», что «проблем с однопартийцами у нее больше нет».