З 25% да 23% гадавых зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацбанка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў.

Як адзначае прэс-службаНацбанка, перадае Еўрарадыё, гэтыя рашэнні былі прынятыя пасля аналізу дынамікі інфляцыйных працэсаў, стану плацёжнага балансу, сітуацыі на валютным і фінансавым рынках краіны. Адзначаецца, што зніжэнне працэнтных ставак мусіць палепшыць здольнасць нефінансавых арганізацый па выкананню крэдытных абавязацельстваў перад банкамі. Такім чынам будуць зменшаныя рызыкі для фінансавай стабільнасці, мяркуюць у Нацбанку.

Фота: БЕЛТА

>