Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Датэрміновае галасаванне на выбарах — "вечнае пудзіла" апазіцыі. Так старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына пракаментавала ў інтэрв`ю праграме "Контуры" тэлеканала ОНТ 14 жніўня асцярогі апазіцыі з нагоды ўкідвання бюлетэняў на маючым адбыцца датэрміновым галасаванні падчас парламенцкіх выбараў.
11:19 15 жніўня 2016
66
Памер шрыфта

«Давайце не будзем забываць, што апазіцыя, як звычайна, рыхтуецца да пройгрышу. Каб падрыхтавацца да пройгрышу, трэба сапсаваць, зганьбаваць рэпутацыю тых, хто праводзіць выбары. Яны (апазіцыя. — БелаПАН.) увесь час гэтым займаюцца», — заявіла Ярмошына.

«Я не веру ва ўкідванне бюлетэняў — гэта грамадскія арганізацыі, сумленныя людзі, лепшыя з лепшых патрапілі ў выбарчыя камісіі. Існуе кантроль грамадскасці. Скрыні апячатваюцца. Адбіткі пальцаў здымаць? Гэта ж грамадскае мерапрыемства», — зазначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Пры гэтым яна прызнала, паведамляе БелаПАН, што выбары — працэс «ў пэўным плане непрадказальны». Паводле слоў кіраўніка ЦВК, розныя палітычныя сілы могуць выкарыстоўваць выбары як нагоду, каб абвастрыць палітычную сітуацыю. «І тыя заклікі, якія раздаюцца ўжо цяпер, паказваюць, што ўдзельнікі падзеяў 2010 года не навучыліся нічому нават у турме (маюцца на ўвазе масавыя затрыманні пратэстуючых супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. — БелаПАН.). То бок, яны зноў спрабуюць справакаваць нейкія акцыі непадпарадкавання. Вось гэта і з`яўляецца самай вялікай пагрозай. Усяму астатняму мы дамо рады. Усё знаходзіцца пад кантролем», — запэўніла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

20 студзеня 2018

Дважды кандидат!

Активист из Островца Гродненской области, член Объединенной гражданской партии Иван Крук зарегистрирован кандидатом в депутаты сразу в два местных совета – в Островецкий районный совет депутатов и в Г
19 студзеня 2018

Сергей Скребец: «Лидия Ермошина отметила меня лично…»

Экс-депутата Палата представителей второго созыва, известного в прошлом бизнесмена и недавнего безработного Сергея Скребца зарегистрировали кандидатом в депутаты Минского городского Совета депутатов д
19 студзеня 2018

«Белую Русь» возглавил Геннадий Давыдько

Председатель Белтелерадиокомпании Геннадий Давыдько избран руководителем общественного объединения «Белая Русь», съезд которого проходит 19 января в Минске.