Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Сёння завяршаецца працэс рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання.
8:21 11 жніўня 2016
59
Памер шрыфта

Усяго, паводле даных Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, кандыдатамі ў дэпутаты было вылучана 630 чалавек. З іх 507 вылучаліся адным суб`ектам, 111 — двума, 12 — трыма. Шляхам збору подпісаў вылучана 245 прэтэндэнтаў, працоўнымі калектывамі — 133, палітычнымі партыямі — 387. Апазіцыйныя партыі вылучылі: Беларуская партыя «Зялёныя» — пяць прэтэндэнтаў у дэпутаты, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — 46, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 28, Аб`яднаная грамадзянская партыя — 67, Партыя БНФ — 60.

Сярод тых, хто падаў дакументы на рэгістрацыю, — 145 жанчын, 61 грамадзянін ва ўзросце да 30 гадоў, 51 дэпутат мясцовых саветаў, 28 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дзейнага склікання, 45 непрацуючых і 51 пенсіянер.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, паведамляе БелаПАН, каментуючы колькасць вылучаных прэтэндэнтаў у дэпутаты, заявіла, што з аптымізмам глядзіць на ход выбарчай кампаніі.

Паводле яе слоў, на бягучых парламенцкіх выбарах дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты падалі на 130 прэтэндэнтаў больш, чым на выбарах у парламент 2012 года. «Лічба парадавала. Яна дазваляе адчуваць аптымізм, што выбарчая кампанія будзе больш жывой і цікавай, што павялічыць яўку выбаршчыкаў на галасаванне», — сказала кіраўнік ЦВК.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пачалася 2 жніўня. Ужо вядома, што яе прайшлі першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыні кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, члены Аб`яднанай грамадзянскай партыі Юрый Хашчавацкі, Вольга Маёрава, Ганна Канапацкая і Павел Стэфановіч, член Партыі БНФ філосаф Уладзімір Падгол (пасля паўторнага пасяджэння камісіі).

Адмоўлена ў рэгістрацыі намесніку старшыні руху «За Свабоду» Алесю Лагвінцу, намесніку старшыні АГП Мікалаю Казлову, члену Партыі БНФ Мікалаю Яшчуку.

З дня рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты па 10 верасня ўключна будзе праходзіць перадвыбарная агітацыя.

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў мае права бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з рэспубліканскіх газет («Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка»), адпаведнай абласной і мінскай гарадской газеце («Заря», «Витебские вести», «Гомельская праўда», «Гродзенская праўда», «Мінская праўда», «Магілёўскія ведамасці», «Вячэрні Мінск»), а таксама ў раённай ці гарадской газетах, якія выдаюцца на тэрыторыі канкрэтнай выбарчай акругі.

Акрамя таго, кандыдат у дэпутаты мае права на адзін бясплатны выступ па тэлебачанні і адзін выступ па радыё працягласцю не больш за пяць хвілін кожны.

Кандыдаты, якія балатуюцца ў акругах, утвораных на тэрыторыі Мінска, змогуць выступіць у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» і радыёстанцыі «Радио-Минск», Мінскай вобласці — у эфіры тэлеканала «СТВ» і радыёстанцыі «Минская волна», іншых абласцей — у эфіры абласных тэлерадыёкампаній. Эфірны час для выступаў даецца па працоўных днях з 15 жніўня па 2 верасня на тэлебачанні — з 19.00 да 20.00, па радыё — з 7.00 да 8.00.

Прадугледжана таксама правядзенне тэледэбатаў, калі ў іх пагодзіцца ўзяць удзел не менш як два кандыдаты, якія балатуюцца ў адной выбарчай акрузе. Пры гэтым эфірны час на дэбатах будзе давацца з разліку: не больш за 5 хвілін — аднаму кандыдату і 5 хвілін — вядоўцу дэбатаў.

 
Фота: Еўрарадыё
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Мінску прайшоў “Марш абураных беларусаў”

21 кастрычніка, у Мінску адбыўся "Марш абураных беларусаў". Асноўныя лозунгі былі скіраваны на крытыку нестатутных адносінаў у войску, падтрымку сям'і загінўшага ў Печах саладата. Паводле падлікаў нез

Лукашэнка адправіў у адстаўку камандзіра вайсковай часткі ў Печах

Начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў гвардыі палкоўнік Канстанцін Чарнецкі адпраўлены ў адстаўку. Адпаведны ўказ падпісаў Аля
20 кастрычнiка 2017

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су