«Пасажыры, якія бавяць час у зале чакання на трэцім паверсе Мінскага чыгуначнага вакзала, доўгі час былі вымушаныя слухаць бясконцую расійскую папсу. Ці адчуе турыст, які завітаў у Беларусь, нацыянальны каларыт на галоўным вакзале краіны?» — ставіць пытанне Ягор Макарэвіч, паведамляе «Наша Ніва».

У адказе, які падпісала начальніца гандлёва-вытворчага комплексу «Дарорс» М. Рагульская, паведамляецца, што «заўвага правільная»:

«Паведамляем, што ваша прапанова правільная, і з нашага боку ўжо набытыя кружэлкі для праслухоўвання песень на беларускай мове. Гучанне песень на расійскай і беларускай мовах будзе пачарговым».