Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларускія праваабаронцы абвясцілі Уладзіміра Кондруся палітвязнем і патрабуюць ад уладаў яго неадкладнага вызвалення.
12:47 10 жніўня 2016
62
Памер шрыфта

Тэкст заявы, якую падпісалі шэсць арганізацый, апублікаваны 10 жніўня на праваабарончым сайце spring96.org

Як паведамлялася раней, 3 жніўня стала вядома, што ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года з’явіўся новы фігурант — жыхар пасёлка Рудзенск (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) Уладзімір Кондрусь. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Кондруся ўзялі пад варту 14 чэрвеня, і ў следчым ізалятары ён трымае доўгатэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць свайго зняволення.

Вядома таксама, , паведамляе БелаПАН, што стан Кондруся пагоршыўся. 9 жніўня з ім сустрэліся бацькі, якія расказалі праваабаронцам, што з-за абвастрэння язвы страўніка іх сын знаходзіцца ў крытычным стане і ўжо не можа хадзіць.

«Згодна з пацверджана Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь інфармацыі, ён абвінавачваецца на падставе ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Гэтая крымінальная справа распачатая ў межах справы аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску, калі ў выніку непрапарцыйна жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі пратэсту на пл. Незалежнасці сотні людзей былі затрыманыя, яны зведалі адміністрацыйны арышт і крымінальны пераслед, сярод збітых і затрыманых апынуліся і сямёра кандыдатаў», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Яны нагадваюць, што 44 ўдзельнікі тых падзей былі прыгавораныя да розных відаў пакарання, у тым ліку да пазбаўлення волі. На сёння ўсе асуджаныя альбо цалкам адбылі пакаранне, альбо памілаваныя кіраўніком дзяржавы.

«Ацэнка тых падзей з боку беларускіх праваабарончых арганізацый была адназначнай: дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ў Мінску мела мірны характар і з’яўлялася рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання», — падкрэсліваецца ў заяве. Яе аўтары нагадваюць, што ўсе асуджаныя па справе аб масавых беспарадках былі прызнаныя беларускімі праваабаронцамі і міжнароднай супольнасцю палітвязнямі. «Новых падстаў для змены ў ацэнках тых падзей з нашага боку не з’явілася», — адзначаюць праваабаронцы.

Яны звяртаюць увагу на тое, што менавіта вызваленне палітвязняў у жніўні 2015 года «стала сур’ёзным крокам наперад у адносінах Беларусі з ЕС і ЗША, прывяло да замарожвання, а затым і поўнага зняцця накладзеных пасля падзей 19 снежня санкцый». На думку аўтараў заявы, узяцце пад варту Кондруся з’яўляецца «адным з рэпрэсіўных дзеянняў уладаў, якія павінны былі застацца ў мінулым».

Праваабаронцы расцэньваюць арышт Кондруся як палітычна матываваны і патрабуюць ад уладаў спыніць яго крымінальны пераслед і вызваліць з-пад варты, цалкам спыніць вытворчасць па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, «стварыўшы ўмовы для шырокай амністыі для ўсіх удзельнікаў тых падзей, у тым ліку тых, хто да гэтага часу вымушаны знаходзіцца за мяжой з-за магчымай пагрозы крымінальнага пераследу», а таксама зрабіць рэальныя захады для рэабілітацыі раней асуджаных палітвязняў.

Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр «Вясна» (афіцыйна закрыты ўладамі ў 2003 годзе), РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт», ПУ «Цэнтр прававой трансфармацыі», Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі дакументацыйны цэнтр і камітэт дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць».

Фота з сайта БелаПАН

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

Анна Канопацкая: «Изначально не понимала, за что хотят исключить из партии…»

Депутат Палаты представителей и активистка Объединенной гражданской партии рассказала «Народной Воле», что «проблем с однопартийцами у нее больше нет».