Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай акрузе № 97 Мінска. Адпаведнае рашэнне 9 жніўня прыняла акруговая выбарчая камісія.
22:21 9 жніўня 2016
124
Памер шрыфта
Как долго продлится эта ситуация, пока неизвестно. Но в любом случае, общественному мнению будет нанесен ощутимый ущерб, отмечают аналитики. 

Як паведаміла Караткевіч, у камісіі не было прэтэнзій да сабраных подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты. У той жа час, адзначыла яна, камісія ўзняла пытанне аб датэрміновай агітацыі. «Ініцыятыўнай групе не выносілі папярэджання, аднак мне паведамілі, што ў камісію паступіла заява, што я займалася агітацыяй. На самой справе гэта была аб’ява, якую я выкарыстала, каб сабраць каманду. На пад’ездах мы развешвалі аб’явы з заклікам да людзей увайсці ў ініцыятыўную групу. Гэта не быў раздатачны матэрыял», — патлумачыла кандыдат у дэпутаты.

Караткевіч паведаміла, што ў найбліжэйшых планах яе каманды правядзенне актыўнай агітацыйнай кампаніі.

Прэтэндэнты ад «Гавары праўду» выступаюць на парламенцкіх выбарах з агульнай стратэгіяй мірных пераменаў і адзіным пасланнем да выбаршчыкаў.

Караткевіч удзельнічала ў выбарах 2015 года ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Фота: nn.by

Крынiца: nn.by
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

20 студзеня 2018

Дважды кандидат!

Активист из Островца Гродненской области, член Объединенной гражданской партии Иван Крук зарегистрирован кандидатом в депутаты сразу в два местных совета – в Островецкий районный совет депутатов и в Г
19 студзеня 2018

Сергей Скребец: «Лидия Ермошина отметила меня лично…»

Экс-депутата Палата представителей второго созыва, известного в прошлом бизнесмена и недавнего безработного Сергея Скребца зарегистрировали кандидатом в депутаты Минского городского Совета депутатов д
19 студзеня 2018

«Белую Русь» возглавил Геннадий Давыдько

Председатель Белтелерадиокомпании Геннадий Давыдько избран руководителем общественного объединения «Белая Русь», съезд которого проходит 19 января в Минске.