Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Гадзінны канцэрт адбудзецца 19 жніўня ў межах конкурсу «Засьпявай 3.0» на летняй тэрасе кавярні «Chill out». Лявон Вольскі прасьпявае найлепшыя песьні, якія можна выканаць у акустыцы.
12:44 5 жніўня 2016
117
Памер шрыфта

Арганізатар конкурсу Сяргей Будкін атрымаў гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт Віктара Лупасіна, Фёдара Жывалеўскага і гурта «Лейбонік» пры ўдзеле Лявона Вольскага. Дакумэнт падпісаны першым намесьнікам начальніка галоўнага ўпраўленьня — начальнікам упраўленьня культуры Рудзікавай В. У.

«Гэта не зусім сольны канцэрт Лявона Вольскага. Гэта апошні канцэрт у летняй сэрыі конкурсу маладых выканаўцаў „Засьпявай 3.0“. Вольскі ўваходзіць у склад журы, і мы прапанавалі яму выступіць», — кажа Сяргей Будкін, перадае Радыё Свабода.

Сяргей Будкін

Ён адзначыў: казаць пра тое, што канцэртная дзейнасьць Вольскага цалкам дазволеная, рана.

«Складана сказаць, што адбываецца ў галовах чыноўнікаў, якія даюць гастрольныя пасьведчаньні. Толькі спадзяюся, што ўсім хопіць розуму не перашкаджаць і даць Лявону выступіць і падтрымаць маладых выканаўцаў», — адзначыў арганізатар канцэрту.

Сяргей Будкін папярэджвае: нягледзячы на тое, што гастрольнае пасьведчаньне атрыманае, гарантаваць тое, што канцэрт адбудзецца, немагчыма:

«Яшчэ ня факт, што канцэрт пройдзе. Гэта вялікая рызыка. Мы адразу будзем пра гэта папярэджваць тых, хто будзе набываць квіткі. Але ў выпадку забароны канцэрту набыты квіток будзе дзейнічаць як сэртыфікат на пакупку ў краме symbal.by».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У першага ў свеце „Буквара” беларускія карані

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе маштабны праект да 400-годдзя першага "Буквара", якое адзначаецца ў 2018 годзе.
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Падчас Сёмага з’езда беларусаў свету, які праводзіла Згуртаванне “Бацькаўшчына” ў Мінску ў ліпені 2017 года, з ініцыятывы сяброў Калінінградскага Таварыства беларускай культуры і яго старшыні Ігара Ша
16 студзеня 2018

Частник подарил Национальному художественному музею сундук XVII века

А вот на уникальную шпалеру он ждет богатого покупателя.