Раней сцяганосцам быў выбраны алімпійскі чэмпіён па стральбеСяргей Мартынаў. Як інфармуе sportpanorama.by, Міжнародны алімпійскі камітэт папрасіў зрабіць замену, паколькі Мартынаў выступае цяпер у якасці трэнера, а сцяг мусіць несці спартсмен-удзельнік Гульняў.

Васіль Кірыенка вясной 2016-га апынуўся ў цэнтры скандала пасля таго, як выказаўся пра беларускую мову. У адным з інтэрв’ю ён назваў яе «мёртвай». Пасля гэтага беларускамоўная іспанкаАнхела Эспіноса назвала яго «ідыётам на ровары».

Фота: Bryn Lennon, Getty Images