Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына сустрэлася 2 жніўня ў Мінску з кіраўніком місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі Каэтанай дэ Зулуетай Аўтрам.
13:03 2 жніўня 2016
30
Памер шрыфта

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, бакі абмеркавалі ход бягучай выбарчай кампаніі ў Беларусі, а таксама шэраг пытанняў, звязаных з арганізацыяй міжнароднага назірання, у тым ліку па лініі БДІПЧ.

Беларускі бок пацвердзіў, паведамляе БелаПАН, што выбары пройдуць у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны, а таксама выказаў гатоўнасць забяспечыць неабходныя ўмовы для працы міжнародных назіральнікаў, адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, місія БДІПЧ АБСЕ прыбыла ў Беларусі 31 ліпеня. Кіраўнік місіі Каэтана дэ Зулуета Аўтрам — прадстаўнік Італіі. Нарадзілася ў Калумбіі, з 1981 года працавала журналістам, зараз блогер. З 1996 года абіраецца ў італьянскі парламент. У якасці кіраўніка місіі БДІПЧ АБСЕ Каэтана дэ Зулуета Аўтрам працавала ў Азербайджане, Турцыі, Чэхіі, Францыі, ва Узбекістане, Украіне.

Сёння назіральнікі БДІПЧ плануюць наведаць ЦВК, дзе сустрэнуцца з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.

Як паведамлялася раней, для працы на парламенцкіх выбарах у Беларусі БДІПЧ АБСЕ плануе накіраваць 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.

 
Фота: nn.by
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Приедет ли Олег Пролесковский на съезд «Белой Руси»?

Помощник депутата Анны Канопацкой Денис Тихоненко, который баллотируется в местные Советы депутатов, сообщил в социальных сетях, что 19 января состоится очередной съезд РОО «Белая Русь», в котором пре

Дэмакратычныя арганізацыі дамовіліся аб сумесным святкаванні 100-годдзя БНР

Беларускія дэмакратычныя партыі і арганізацыі дасягнулі папярэдняга кансэнсусу аб сумесным святкаванні ў гэтым годзе 25 сакавіка Дня Волі (100-годдзя абвяшчэння ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспуб

Ярмошына: Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты дастаткова 70 тысяч подпісаў

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына прапануе знізіць колькасць подпісаў, якія трэба сабраць для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.