Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Здарэнне на Беларускай АЭС стала тэмай для гутаркі ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.
9:13 1 жніўня 2016
421
Памер шрыфта
Як паведамлялася раней, здарэнне адбылося яшчэ 10 ліпеня. Вядома пра яго стала з інтэрнэт-сайта Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Паведамлялася, што з вышыні двух ці чатырох метраў на будаўніцтве АЭС зваліўся рэактар.

Афіцыйны каментар ад Мінэнерга з’явіўся толькі 26 жніўня. У ім паведамлялася, перадае Еўрарадыё, што «няштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных работ па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці».

У сувязі з гэтым вядоўца праграмы «Контуры» Ілля Коласаў задаў тры пытанні. «Першае. Чаму падобнае тлумачэнне з’явілася па сканчэнні больш чым двух тыдняў пасля інцыдэнту? Другое. Чаму рэакцыя Мінэнерга адбылася не на сам інцыдэнт, а на паведамленні некаторых інтэрнэт-крыніцаў? А калі б не было гэтых паведамленняў, то і рэагаваць не трэба?», — агучыў праблему тэлевядоўца.

Трэцім пытаннем ён пацікавіўся, хто будзе прымаць рашэнне наконт далейшага ходу работ. Па словах Коласава, падрадчык зацікаўлены здаць аб’ект, не адхіляючыся ад графіка. Тэлевядоўца перасцярог: «Падрадчык прыехаў і з’ехаў, а беларусам з гэтай станцыяй жыць. І значыць, успамінаем жалезнае правіла: сваю бяспеку не давяраем нікому».

Ён выказаў надзею, што Мінэнерга дасць адказы на гэтыя пытанні.

Фота: mediakritika.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Кобрыне суд шукае… амапаўцаў

Алесь Мех заявіў хадайніцтва аб выкліку ў суд тых амапаўцаў, якія яго затрымлівалі і якіх ён быццам бы штурхаў, аказваючы супраціўленне. Гэта хадайніцтва суд задаволіў. Разгляд справы перанесены на 31

Каково это, 13 лет стоять у могилы зверски убитой коллеги, без ответов

20 октября 2004 года была убита журналистка «Салідарнасці» Вероника Черкасова. Ее нашли в собственной квартире с полусотней ножевых ранений. Кто убийца — ответа на этот вопрос у следствия нет до сих п

Анлайн-петыцыі і электронны ўрад – мроя і правальны праект ці дэмакратыя будучыні?

Анлайн-петыцыі – даволі папулярны ў Беларусі інструмент грамадскай актыўнасці. Ён не патрабуе выхаду на плошчу, рызыкі і шмат часу, пры гэтым дае надзею на магчымасць паўплываць на сітуацыю. Нядаўні і