Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У пасёлку Энергетыкаў у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці супрацоўнікі наркакантролю і аператыўна-пошукавага аддзела УУС Мінаблвыканкама падчас вышуковых мерапрыемстваў затрымалі 48-гадовага мясцовага жыхара.
11:59 1 жніўня 2016
88
Памер шрыфта

Мужчыну падазраюць у незаконным вырабе наркотыкаў і захоўванні боепрыпасаў, гаворыцца ў афіцыйнай інфармацыі.

Пры сабе затрыманы меў больш за 300 грамаў макавай саломкі, каля аднаго літра рэчыва, у якім падазраюць экстракцыйны опій, і насенне маку. Аператыўнікі мяркуюць, што мужчына перад гэтым варыў опій з макавай саломкі.

Фота: uvd-mo.gov.by

Па звестках праваахоўнікаў, затрыманы быў чатыры разы судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. Вольны час ён бавіў у пошуку нарказмяшчальных раслін — пареважна маку на суседскіх гародах. Опій, як заявіў мужчына, ён варыў для ўласнага ўжывання.

Пацвердзілася і аператыўная інфармацыя, паведамляе «НН«, што мужчына захоўвае боепрыпасы. Ён сам паказаў хованку пасля прафілактычнай гутаркі з праваахоўнікамі.

Фота: uvd-mo.gov.by

Знойдзеныя гранаты — РГД-5 і Ф-1 — накіравалі на экспертызу. Не выключана, што наркамана могуць судзіць за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Фота: uvd-mo.gov.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

20 кастрычнiка 2017

Деятельность 47 интернет-магазинов пресечена в январе-сентябре за незаконный оборот наркотиков

Белорусские правоохранители в январе-сентябре 2017 года пресекли деятельность 47 интернет-магазинов, распространявших наркотики.
19 кастрычнiка 2017

В Харькове внедорожник врезался в толпу пешеходов: погибли шесть человек

Внедорожник въехал в толпу пешеходов на улице Сумской в центре Харькова. Об этом сообщили в пресс-службе полиции Харьковской области.
17 кастрычнiка 2017

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.