Апошнія гады Пташнікаў цяжка хварэў.

* * *

Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў

Іван Пташнікаў, паведамляе “НН“, нарадзіўся ў 1932 годзе ў Лагойскім раёне. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя».

Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985).

У 1980 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990—1992 — Збору твораў у 4 тамах.

Творчая прыхільнасць Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка. Таксама значнае месца ў творчасці займала тэма вайны.

Іван Пташнікаў з жонкай Валянцінай.

* * *

Найлепшыя творы Пташнікава:

«Пагоня»

«Тартак»

«Львы»