Каля 100 мільёнаў чалавек сталі ахвярамі савецкіх рэпрэсій, з якіх каля 800 тысяч – гэта беларусы. Такімі дадзенымі падзяліўся з прысутнымі заслужаны гісторык, археолаг, кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук.
 
Акрамя таго прафесар выказаў сваё меркаванне, наколькі тэма рэпрэсій актуальная сёння для беларускага грамадства:
 
– Як раз сучасная беларуская моладзь больш за ўсё падвяргаецца рэпрэсіям. Як раз сучаснай беларускай моладзі даводзіцца выносіць цяжар вось гэтага пост-таталітарнага, пост-савецкага эксперымента. Тэматыка рэпрэсій – гэта рэальная практыка, трэба наладжваць публічныя курсы па тым, як варта паводзіць сябе на зоне, у турме, на сутках, на прыкладзе калымскіх апавяданняў таго ж Варлама Шаламава і “Архіпелага ГУЛАГА” Салжаніцына.

Акрамя гэтага, напрацягу працы выставы арганізатары плануюць правесці вечар творчасці Варлама Шаламава, падчас якога гарадзенскія тэатральныя акторы прачытаюць урыўкі з яго твораў, перадае Беларускае Радыё Рацыя.

Фота: Радыё Рацыя