Губарэвіч хоча стаць кандыдатам у дэпутаты па 108-й Каліноўскай акрузе ў Мінску.

У каментары Еўрарадыё палітык распавёў, што на пікет напаў мужчына ўзброены нажом ці нейкім іншым вострым прадметам.

Сфатаграфаваць нападніка ўдалося толькі са спіны. Фотаздымкі Губарэвіч абяцае абнародаваць увечары.

На месца здарэння прыбыў капітан міліцыі, які апытаў зборшчыка подпісаў Змітра Траццяка і сведкаў здарэння. Губарэвіч кажа, што будзе настойваць, каб міліцыя пачала справу па факце нападу.

На фота svaboda.org — Юрась Губарэвіч