Афіцыйны пікет разгарнуўся насупраць гандлёвага цэнтра “Максімус”. Паслухаць знакамітага музыку прыйшло каля 1500 чалавек.

Імправізаваны канцэрт пад адкрытым небам быў прымеркаваны да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі, перадае Еўрарадыё. Да 1997 года менавіта ў гэты дзень наша краіна афіцыйна адзначала Дзень Незалежнасці.