Некаторыя прадстаўнікі беларускай дэлегацыі ўжо прыехалі ў Рыа і падзяліліся ўражаннямі ад умоваў пражывання для алімпійцаў.  

У гатэльных апартаментах, перадае Еўрарадыё, у якіх паселяць беларускую зборную, няма гарачай вады, халодная падаецца з перабоямі. Там не працуе каналізацыя, а на падлозе, вокнах і лесвічных пралётах ёсць бруд.

Цяпер супрацоўнікі НАК прыводзяць у парадак апартаменты беларускай дэлегацыі. Прадстаўнікі медыцынскай групы практычна абсталявалі цэнтр аказання дапамогі спартсменам, дзе падчас Алімпіяды будуць працаваць профільныя спецыялісты. Менеджэры НАК укамплектоўваюць памяшканне штабу.

Фота: Нацыянальны Алімпійскі камітэт