Пра гэта паведаміў БелаПАН сваяк аднаго з асуджаных. Паводле яго слоў, асуджаныя працуюць у якасці рознарабочых, рамантуючы і аднаўляючы будынкі ў цэнтры Мсціслава.

«Працуюць яны па 11 гадзін на дзень з адным выхадным на тыдзень. Учора рабочыя з ПУАТ № 45 атрымалі разліковыя лісты з заробкам 150 рублёў. Калі яны даведаліся пра тое, што звычайны рознарабочы вольнанаёмны атрымаў разліковы з 500 рублямі, яны абвясцілі байкот. Быў запрошаны пракурор Мсціслава, які паабяцаў разабрацца ў несправядлівай аплаце працы і сышоў. Сёння адміністрацыя ўстановы № 45 усіх работнікаў, якія нібыта арганізавалі забастоўку, а іх 12 чалавек, не выпусціла на працу і пагражае заменай рэжыму і адпраўкай у калонію», — расказаў сваяк.

У гэты момант, паводле яго слоў, 12 асуджаных знаходзяцца ў месцы адбыцця свайго пакарання ў Крычаве. «Іх зараз там трымаюць, не выпускаюць, кажуць, нікуды не пойдзеце, будзеце сядзець тут», — паведаміў сваяк асуджанага, адзначыўшы, што «адміністрацыя лютуе» — у тых, хто выказалі пратэст, адабраныя ўсе сродкі сувязі.

Намеснік начальніка ПУАТ № 45 Юлія Кац не абвергла, але і не пацвердзіла інфармацыю пра забастоўку у папраўчай установе, параіўшы звярнуцца да начальніка Аляксея Кашанскага. Атрымаць каментарый у яго пакуль не ўдалося.

Фото: timeszp.com