Пра дапамогу польскіх калег у стварэнні экспазіцыі расказвае намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Сяргей Вечар.
 
– Мы скарысталіся нагодай. І дзякуючы амбасадзе Польшчы ў Беларусі адбылася стажыроўка групы навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея ў музеях Варшавы. Я таксама быў у складзе той групы. Мы наведалі, між іншым, музей Адама Міцкевіча, дзе захоўваецца кабінет Мельхіёра Ваньковіча, а таксама вялікая колькасць матэрыялаў пра яго жыццё і дзейнасць.
 
Мельхіёр Ваньковіч не толькі журналіст, але і пісьменнік. Менавіта ён пераканаў Сяргея Пясецкага прафесійна заняцца літаратурай. Максім Каўняровіч, перадае Беларускае Радыё Рацыя.