Як паведамляе прэс-служба БАЖ, маніторынг скіраваны на тое, каб павысіць у журналісцкай супольнасці і ў выбаршчыкаў разуменне неабходнасці поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасці прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасці выканання абавязку непрадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.
Аб’ектамі даследавання стануць цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. Вынікі першага этапу маніторынгу агучаць напрыканцы ліпеня.
Фота soc-set.com
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!