Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У парламенце разледзяць змены ў Працоўны кодэкс.
13:09 30 чэрвеня 2016
228
Памер шрыфта

Змены ў Працоўны кодэкс плануе разглядзець сёння парламент Беларусі. У кодэкс можа быць уключаны дэкрэт №29 кіраўніка Беларусі, які ўвёў у краіне сістэму кантрактнага найму.

Каментуе юрыстка камітэта “Салідарнасць” Тамара Сідарэнка: «Гэтым дэкрэтам 95 % насельніцтва ахоплена – гэта прамая праява прымусовай працы ў Рэспубліцы Беларусь. Цяпер у Працоўным кодэксе будзе замацавана прымусовая праца», паведамляе «Радыё Рацыя«.

Дэкрэт №29 дзейнічае з 1999 года. Наймальнік мае законнае права не працягваць працоўны кантракт з работнікам пасля заканчэння тэрміну яго дзеяння. Звычайны тэрмін – год.

Таксама Тамара Сідарэнка заявіла пра частае ігнараванне правоў грамадзянаў, якія атрымалі траўму на вытворчасці.

«Увогуле заканадаўства па ахове працы ў нас нядрэннае – не горшае, чым у многіх краінах. Аднак практыка іншая, бо на людзей аказваецца сур’ёзнае ўздзеянне, калі яны атрымліваюць траўму, спрабуюць схаваць яе, спрабуюць угаварыць людзей, сказаць, што гэта было не на вытворчасці, а дома і г.д. У выніку працаўнікі пакутуюць, бо пасля даказаць, як усё было на самой справе, вельмі цяжка”, – зазначае юрыст і раіць у такіх сітуацыях не пагаджацца на ўгаворы адміністрацыі пардпрыемства.

Фота: ru.delfi.lt

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

У Беларусі з’явіцца грамадская арганізацыя “Маці вайскоўцаў”

Упраўленне рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама афіцыйна зацвердзіла назву сацыяльнай праваабарончай рэабілітацыйнай установы “Маці вайскоўцаў”.

Зима взяла отпуск: на неделе оттепель и до +11 °С

На этой неделе сохранится неустойчивый характер погоды с повышенным температурным режимом.