Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Каля Мядзела пачала працаваць найбуйнейшая ў краіне сонечная электрастанцыя магутнасцю 5,7 MW. Яна можа вырабляць 6,27 мільёнаў kWh электраэнергіі штогод — дастаткова, каб на гэты перыяд забяспечыць каля 3 тысяч хатніх гаспадарак.
20:01 30 чэрвеня 2016
143
Памер шрыфта

«Гэта найбуйнейшая сонечная электрастанцыя не толькі ў Беларусі, але і ў рэгіёне, яна больш магутная, чым электрастанцыі ў краінах Балтыі, у Польшчы. Сучасная электрастанцыя забяспечыць моцную генерацыю і энергетычную бяспеку краіны. Уся электрычная энергія будзе падавацца ў беларускія энергетычныя сеткі», — кажа дырэктар кампаніі «Modus Energija» Мікалай Maтынюк.

Памер інвестыцыі ў электрастанцыю дасягае 10,6 млн даляраў ЗША, палову сумы вылучыў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), астатнюю частку сумы дадала кампанія «Modus Energija», якой кіруе галандскі холдынг MG NL Holding, піша «Наша Ніва«.

З улікам закупачных цэнаў, прадугледжаных у законе Беларусі аб узнаўляльных крыніцах энергіі, можна выказаць здагадку, што сонечная электрастанцыя акупіць сябе на працягу 6 гадоў.

Новы аб’ект знаходзіцца побач з возерам Нарач. Тут на ўчастку 15 га абсталявана больш за 22 тысячы сонечных модуляў. Для таго, каб іх даставіць, спатрэбіўся 31 грузавік.

Прадстаўнікі кампаніі «Modus Energija», якой кіруе галандскі MG NL Holding, спадзяюцца, што найбуйнейшая сонечная электрастанцыя будзе не адзінай інвестыцыяй у Беларусі ў галіне ўзнаўляльнай энергіі. «Такую прыродную энергію мы ацэньваем як устойлівую, чыстую, канкурэнтаздольную і лічым, што яна будзе дамінуючай. Мы бачым, што выкарыстанне ўзнаўляльных крыніц энергіі ўсё больш і больш развіваецца. Акрамя таго, мы актыўна працуем не толькі ў галіне сонечнай энергіі, але і ў галіне біягазу», — патлумачыў дырэктар кампаніі-распрацоўшчыцы праекта «Modus Energija» Мікалай Maтынюк. 

У Беларусі і іншых краінах «Modus energija» абсталявала не адну «зялёную» электрастанцыю — іх агульная магутнасць больш за 20 MW. У цяперашні час кампанія выйшла на рынкі Літвы, у далейшых планах — развіццё ў маштабе еўрапейскага рэгіену.

Фота: nn.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Основатель Blue Origin показал видео полета в космос на корабле New Shepard

Джефф Безос, владелец компании Blue Origin, продемонстрировал, как выглядит космос из иллюминатора нового космического корабля.
14 снежня 2017

Меньше, чем в Украине и России: как государство тратится на науку

Выступая на ІІ Съезде ученых, Александр Лукашенко сделал громкое заявление: в Беларуси за пять лет объем выпуска научно-технической и инновационной продукции увеличился более чем в два раза.
13 снежня 2017

Стоять лицом, а не боком…

Этими днями во Дворце Республики проходит II Съезд ученых Беларуси. Обсуждалась стратегия «Наука и технологии: 2018-2040», в которой отражено, какой высокотехнологичной должна стать наша страна. Немал