Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

 Стаўленне беларусаў да дзяржаўнай улады застаецца "даволі крытычным", сведчаць вынікі нацыянальнага апытання, праведзенага ў чэрвені зарэгістраваным у Літве Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных даследаванняў (НІСЭПД).
16:58 29 чэрвеня 2016
84
Памер шрыфта
Было апытана 1.512 чалавек, памылка рэпрэзентатыўнасці, згодна са звесткамі НІСЭПД, не перавышае 3%.

42,3% рэспандэнтаў лічаць прэзідэнта краіны галоўным вінаватым у цяперашнім крызісе. 35,6% апытаных усклалі адказнасць за наяўную сітуацыю на ўрад, 12,8% — на парламент. Адказваючы на аналагічнае пытанне ў сакавіку, большая частка (48,3%) апытаных вінавацілі ў крызісе ўрад, 47% — прэзідэнта, 22,7% — дэпутатаў.

Паводле інфармацыі сацыёлагаў, паведамляе БелаПАН, большасць рэспандэнтаў «крытычна паставіліся да асноўных палажэнняў вясновага паслання Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу». Так, з заявай кіраўніка дзяржавы аб тым, што ўлада ўжо прыняла «ўсе неабходныя рашэнні для развіцця эканомікі» і іх «проста трэба рэалізаваць», не згодныя 55,8% апытаных, падтрымалі Лукашэнку 31,1%.
 
Больш за палову рэспандэнтаў таксама не пагадзіліся з прэзідэнтам у тым, што «ў аснове дзяржпалітыкі ляжыць клопат пра чалавека, пра павышэнне дабрабыту і якасць жыцця беларусаў», што «дзяржава ахоўвае правы, уласнасць і годнасць ўсіх прадпрымальнікаў, якія сумленна вядуць сваю справу», што «дзяржорганы ў стане ствараць штогод 50 тысяч новых працоўных месцаў» і што «ў сусветным рэйтынгу па доступе да медыцынскіх паслуг Беларусь займае першае месца». Прыкладна траціна апытаных падтрымалі гэтыя сцвярджэнні.

Больш за 45% рэспандэнтаў лічаць, што Лукашэнка «залежыць ад карумпаваных чыноўнікаў» або нават «тым ці іншым чынам зацікаўлены» ў карупцыі ў краіне. Звыш 25% апытаных перакананыя, што яму «наўрад ці ўдасца дамагчыся істотных поспехаў, таму што карупцыя ў Беларусі невыкараняльная». Крыху менш тых, хто лічыць, што «Лукашэнка здолее дамагчыся поспеху ў барацьбе з карупцыяй, калі правядзе рашучую чыстку шэрагаў чыноўнікаў найвышэйшага рангу і зробіць больш жорсткімі пакаранні за такія злачынствы».

Як сцвярджаюць даследчыкі, беларусы ўсё больш крытычна ўспрымаюць змены сацыяльнай структуры грамадства, што адбываюцца пад уздзеяннем дзяржаўнай палітыкі, калі «ролю прадстаўнікоў улады ў ёй пастаянна павышаецца, а культурнай і навуковай эліты і простага народа зніжаецца».

З меркаваннем аб тым, што сёння Лукашэнка ў першую чаргу абапіраецца на «прэзідэнцкую вертыкаль», пагадзіліся 54,4% рэспандэнтаў (дзесяць гадоў таму такіх было 37%). За дзесяць гадоў, на думку людзей, роля чыноўнікаў як апоры прэзідэнта знізілася з 32,1 да 20,5%. Менш стала і тых, хто бачыць галоўную апору Лукашэнкі ў пенсіянерах (21,8% апытаных у чэрвені гэтага года супраць 41,4% дзесяць гадоў таму), жыхарах вёскі (11,5% супраць 30,2%), простых людзях (8,2% супраць 34,2%), у культурнай і навуковай эліце краіны (4,4% супраць 8,3%).

З тым, што Беларусь — гэта «толькі часткова мая дзяржава, і яна недастаткова абараняе інтарэсы такіх, як я», пагадзіліся 47,1% апытаных беларусаў. Менш за 30% падтрымалі меркаванне аб тым, што «Беларусь — мая дзяржава, і яна ахоўвае мае інтарэсы». 15,2% згодныя з тым, што «гэта не мая дзяржава, яна не ахоўвае мае інтарэсы, і я не давяраю ёй».

Колькасць тых, хто лічыць, што практычна ўся ўлада ў краіне засяроджаная ў руках Лукашэнкі і гэта ідзе на карысць Беларусі, знізілася да 31,3% у параўнанні з вераснем 2009 года (тады такога меркавання прытрымліваліся 44,4% рэспандэнтаў). Колькасць тых, хто перакананы, што канцэнтрацыя ўлады ў руках прэзідэнта «не дае краіне нічога добрага», за гэты ж час вырасла з 36 да 55,5%.

 
Фота з сайта БелаПАН
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 снежня 2017

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц
15 снежня 2017

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра
15 снежня 2017

Митрополит Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь. Об этом он рассказал журналистам в Минске 15 декабря.