Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Перамога зборнай Ісландыі над камандай Англіі ў 1/8 фіналу Еўра-2016 дае надзею для зборнай Беларусі.
17:08 29 чэрвеня 2016
81
Памер шрыфта
 Такое меркаванне ў эфіры Еўрарадыё выказаў галоўны трэнер футбольнага клуба “Крумкачы” Алег Дулуб. Аднак, па словах спецыяліста, нашай камандзе сёння не хапае агульнай ідэі. У сваю чаргу, на думку кіраўніка праекта Tribuna.com Максіма Беразінскага, праблема нацыянальнай зборнай — праблема ўсяго беларускага грамадства. Ідэі не хапае ўсім, а зборная — проста адлюстраванне гэтага. 

Размова экспертаў у студыі Еўрарадыё:

— Перамога Ісландыі над Англіяй — гэта надзея для зборнай Беларусі.

— Ісландцаў можна параўнаць з праектам “Крумкачы” — хлопцы з нашага двара.

— Нашмат лепей гуляць супраць каманд, якія цябе пераўзыходзяць, калі ёсць агульная ідэя.

— Зборнай Беларусі па футболе не хапае агульнай ідэі. Для зборнай трэба стварыць умовы, як калі чалавек знаходзіцца ля сценкі. Гэта сітуацыя, калі заяц, прыпёрты да сценкі, становіцца львом.

— Трэнер нацыянальнай зборнай павінен быць у трэндзе, ён павінен разумець, як развіваецца футбол у краіне, ён павінен размаўляць з калегамі, шукаць новых людзей.

— Трэнер зборнай павінен штодня знаходзіцца ў клубах, размаўляць са сваімі гульцамі, ездзіць на матчы, каб людзі разумелі, што ён ведае пра іх усё.

— У перыяд вялікіх поспехаў ты мусіш думаць, як перабудоўваць каманду. У гэтым плане станоўчы прыклад — БАТЭ, і тое, як працуе Анатоль Капскі. Каманда нібыта выходзіць на пік, і адразу ж адбываюцца ратацыі ўнутры складу, мяняюцца гульцы, і каманда робіць наступны крок.

— Калі каманда не гуляе для заўзятараў, а гуляе за сябе, за грошы, тады тупік.

— Прыклад Глеба: ён пачаў вучыць замежную мову, і ў 17 гадоў пачаў гуляць за «Штутгарт». Няведанне замежнай мовы — вялікая праблема.

— Днямі ездзіў у Польшчу. Я быў уражаны, думаў, што ў іх нацыянальнае свята, а пасля зразумеў — іх зборная выйшла ў чвэрцьфінал.

— За апошнія 10 гадоў ісландцы пабудавалі 15 футбольных манежаў, а мы толькі 1. Усіх трэнераў у Ісландыі абавязалі прайсці курсы УЕФА.

— Румас кажа, што ў 2016 годзе трэба павялічыць наведвальнасць чэмпіянату Беларусі, але яны не могуць навучыцца лічыць заўзятараў: увесь час ці то прыпіскі, ці то адпіскі.

— Праблема нашай футбольнай зборнай — праблема ўсяго беларускага грамадства. Ідэі не хапае ўсім. Зборная — проста адлюстраванне.

— Нават без грошай можна ствараць цікавы прадукт у межах чэмпіянату Беларусі

— У нас неспартовая краіна. Аўдыторыя спартовых СМІ ў Беларусі — 5-7%, а ў Турцыі, Харватыі, Літве — вышэй за 50%.

— У Беларусі ніхто не ведае сваіх спартсменаў, хіба што Глеба, ды і яго не кожны ведае.

— Па наведвальнасці чэмпіянату краіны Беларусь выглядае, як Сан-Марына.

— Раней нашы футбалісты гулялі ў моцных чэмпіянатах, у той жа Англіі. Цяпер могуць з’ехаць толькі ў “Гарадзею”.

— Адзін наш футбаліст ездзіў на прагляд у Англію. Праз тры дні агенту патэлефанавалі з клуба і кажуць: “Вы можаце яго папрасіць, каб ён хаця б вітаўся, калі заходзіць у распранальню, бо людзі думаюць, што ён глуханямы”.

— Першае, што мы мусім зрабіць — сесці і правесці аналіз беларускага футбола: што ў нас ёсць і чаго мы хочам.

Фота: Алесь Пілецкі

Прагноз на Еўра:

 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

13 снежня 2017

Виктория Азаренко получила «уайлд кард» на Australian Open

Белорусская теннисистка Виктория Азаренко получила "уайлд кард" на Открытый чемпионат Австралии, который пройдет в Мельбурне с 15 по 28 января 2018 года.
12 снежня 2017

Учреждения физической культуры и спорта освобождаются от уплаты налога на прибыль

Указанная норма вводится с 1 января и будет действовать 3 года.
12 снежня 2017

Российские олимпийцы одобрили участие в Играх под нейтральным флагом

Олимпийское собрание Олимпийского комитета России (ОКР) приняло решение об участии российских спортсменов в Олимпийских играх 2018 года в Южной Корее в нейтральном статусе.