Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага развіталіся з народным артыстам Расціславам Янкоўскім. У трупе гэтага калектыву Янкоўскі працаваў з чэрвеня 1957 года.
14:54 28 чэрвеня 2016
208
Памер шрыфта

Аддаць даніну павагі славутаму акцёру прыйшлі прадстаўнікі ўлады: старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, віцэ-прэм’ер Наталля Качанава, экс-міністр замежных спраў і член Савета Рэспублікі Уладзімір Сянько, міністр культуры Барыс Святлоў, першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга і два яе папярэднікі на гэтай пасадзе –  Уладзімір Рылатка і Уладзімір Карачэўскі экс-міністр міністр інфармацыі і экс-міністр культуры і друку Анатоль Бутэвіч.

Шмат было прадстаўнікоў творчай эліты: дырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Уладзімір Пракапцоў, кампазітар Эдуард Ханок, спявак Анатоль Ярмоленка, пісьменнік Максім Клімковіч.

Прысутнічала ўся трупа Рускага тэатра, кіраўнікі шэрагу калектываў (напрыклад, дырэктар Нацыянальнага тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка), а таксама шэраг простых гледачоў.

На грамадзянскай паніхідзе выступілі Барыс Святлоў, які зачытаў спачуванні ад Аляксандра Лукашэнкі, Міхаіл Мясніковіч, рэжысёр Барыс Луцэнка, драматург Аляксей Дудараў і актрыса Рускага  тэатра Вераніка Пляшкевіч.

Потым усіх папрасілі сысці з глядзельнага зала, каб сваякі Расціслава Іванавіча маглі развітацца з ім.

Як і іншых славутых майстроў сцэны, народнага артыста СССР правадзілі ў апошні шлях авацыяй.

 

 Дырэктар Рускага тэатра Эдуард Герасіменка

Экс-першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка (злева) і дырэктар Нацыянальнага тэатра оперы і балета (справа)

Спявак Анатоль Ярмоленка

Экс-міністр замежных спраў і член Савета Рэспублікі Уладзімір Сянько

Кампазітар Эдуард Ханок (справа)

Аўтар: Дзяніс МАРЦІНОВІЧ. Фота аўтара 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа