Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларусь увяла часовую забарону на рух аўтатранспарту ў пункце пропуску "Дамачава" ("Славатычы") на мяжы з Польшчай. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 24 чэрвеня № 491.
12:16 28 чэрвеня 2016
49
Памер шрыфта

Як паведамляе прэс-служба ўрада, гэтая мера прынятая ў сувязі з аварыйным станам аўтамабільнага моста цераз раку Заходні Буг у пункце пропуску.

Міністэрству транспарту і камунікацый даручана абмежаваць рух па мосце не раней як праз 24 гадзіны пасля атрымання ад МЗС апавяшчэння аб інфармаванні польскага боку аб мерах, што прымаюцца.

Мінтрансу неабходна правесці аднаўленчыя рамонтныя работы на аўтамабільным мосце з наступным яго абследаваннем і выдачай рэкамендацый аб прапускной здольнасці і рэжыме пропуску транспартных сродкаў. Гэтыя работы павінны завяршыцца да 1 кастрычніка гэтага года.

Мінтрансу таксама даручана ўнесці прапановы аб часовым аднаўленні перасячэння аўтатранспартнымі сродкамі дзяржмяжы ў пункце пропуску «Дамачава» да правядзення рэканструкцыі моста.

Акрамя гэтага, паведамляе БелаПАН, Міністэрства транспарту і камунікацый сумесна з Міністэрствам замежных спраў павінны арганізаваць перамовы з польскім бокам аб заключэнні міжнароднага дагавора аб рэканструкцыі аўтамабільнага моста.

Плануецца, што работы па яго рэканструкцыі распачнуцца ў 2017 годзе.

 
Фота з адкрытых крыніц
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Белорусские деревни борются за выживание

Пока власти Беларуси анонсируют новый амбициозный проект под названием "Деревня будущего", жители малых населенных пунктов страны стремятся сохранить социальные объекты в своих селах.

Анатолий Павлов: “Педагогам нужно поднять зарплату как минимум в два раза”

Экс-проректор Белорусского государственного университета Анатолий Павлов рассказал “Народной Воле”, почему белорусская система образования “находится в застое”.