Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У наступным годзе Беларусь плануе прыцягнуць у Міжнароднага валютнага фонду мільярд долараў. Паводле інфармацыі БелаПАН, гэта прадугледжвае макраэканамічны прагноз на 2017 год, які рыхтуюць улады.
12:45 27 чэрвеня 2016
64
Памер шрыфта
Мяркуецца, што новая пазыка, якая паступіць у краіну, будзе накіраваная на рэфінансаванне існых абавязацельстваў. У наступным годзе, паводле інфармацыі БелаПАН, валютныя плацяжы па ўнутраным і знешнім дзярждоўгу ўлады ацэньваюць у 3 млрд. долараў.

У Мінску зараз працуе місія Міжнароднага валютнага фонду, у межах якой ідзе абмеркаванне з беларускімі ўладамі эканамічнай палітыкі ў краіне.

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на мінулым тыдні паведаміў журналістам, што паводле вынікаў перамоў з прадстаўнікамі фонду беларускі бок плануе выйсці на новую крэдытную праграму. Раней стала вядома, што крэдытная праграма можа быць разлічаная на тры гады і прадугледжваць выдзяленне Беларусі 3 млрд. долараў.

У сваю чаргу міністр фінансаў Уладзімір Амарын заявіў, што ў гэтым годзе было б «занадта аптымістычна» чакаць першага траншу новага крэдыту МВФ.

Дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык мяркуе, што складаная эканамічная сітуацыя ў краіне будзе падштурхоўваць ўрад да неабходнасці дамаўляцца з Міжнародным валютным фондам аб новай крэдытнай праграме.

«Праблемы ў эканоміцы патрабуюць вырашэння альбо з грашыма МВФ, альбо без іх. Прамысловыя прадпрыемствы знаходзяцца ў складаным фінансавым становішчы, у банкаў на гэтым фоне пастаянна растуць праблемныя актывы, і, каб сітуацыя ў эканоміцы заставалася кіраванай, новая крэдытная праграма з МВФ вельмі пажаданая», — падкрэсліў Чубрык у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН.

Навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук лічыць, што МВФ будзе дамагацца пачатку канкрэтных рэформаў у рэальным сектары, і гэтае пытанне можа стаць перашкодай для пачатку новай праграмы з валютным фондам.

«Міжнародны валютны фонд хоча бачыць сур’ёзныя рэформы ў рэальным сектары, што прадугледжвае рэструктурызацыю, прыватызацыю і банкруцтва прадпрыемстваў. Гэтая ўмова, якую выстаўляе МВФ, будзе непахісная», — мяркуе Крук.

Пацяпленне палітычных адносін Беларусі з Захадам, лічыць эксперт, можа станоўча паўплываць на перамовы, аднак іх зыход будзе ў першую чаргу залежаць ад гатоўнасці афіцыйнага Мінска праводзіць глыбокія рэформы ў рэальным сектары. «Корань праблем беларускай эканомікі знаходзіцца ў рэальным сектары. Калі МВФ не ўбачыць канкрэтных крокаў па рэфармаванні сектара дзяржпрадпрыемстваў, беларуская праграма з валютным фондам можа абмяркоўвацца яшчэ і год, і два, і тры», — мяркуе Крук.

 
Фото из открытых источников
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Госконтроль: плановых проверок с 1 января не будет. Будут выборочные

Координационные планы контрольной (надзорной) деятельности на первое и второе полугодия 2018 года формироваться не будут.

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.
15 снежня 2017

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт