Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Сёння будуць створаныя тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі для працы на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання.
10:44 27 чэрвеня 2016
54
Памер шрыфта
Будуць створаныя шэсць абласных і Мінская гарадская тэрытарыяльныя камісіі, а таксама 110 акруговых камісій. У Брэсцкай вобласці будуць утвораныя 16 акруговых камісій, у Віцебскай — 14, Гомельскай — 17, Гродзенскай — 13, Мінскай — 17, Магілёўскай — 13, Мінску — 20.

Стварэнне тэрытарыяльных і акруговых камісій, паведамляе БелаПАН, будзе праходзіць на сумесных пасяджэннях прэзідыумаў абласных, Мінскага гарадскога саветаў дэпутатаў і абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Першыя пасяджэнні тэрытарыяльных і акруговых камісій павінны адбыцца не пазней як праз тры дні з дня іх утварэння.

Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій будзе праходзіць па 24 ліпеня.

Парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня.

 
Фота: electby.org
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мінчанін прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне непаўнагадовых дачок і падчаркі

Судом Фрунзенскага раёна Мінска 40-гадовы мінчанін, які абвінавачваецца ва ўчаненні згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, прыгавораны да 20 гадоў паз

Ольга Ковалькова: «Мы скажем «Стоп!» фальсификациям!»

Один из лидеров оргкомитета по созданию партии «Белорусская христианская демократия» рассказала «Народной Воле», как во время избирательной кампании в местные Советы депутатов будет работать обществен