Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

26 чэрвеня на 82-м годзе жыцця памёр народны артыст Беларусі, кампазітар Сяргей Картэс.
8:17 27 чэрвеня 2016
90
Памер шрыфта

Пра гэта ўвечары ў сацсетках паведаміў сын кампазітара — таксама Сяргей Картэс, перадае Еўрарадыё са спасылкай на БелаПАН.

Бацька Сяргея Картэса — чыліец, маці — эмігрантка з савецкай Расіі. Будучы кампазітар нарадзіўся 18 лютага 1935 года. Першыя 20 гадоў жыцця ён правёў у Аргенціне. У 1947 годзе яго сям’я падала прашэнне пра савецкім грамадзянстве. У СССР сям’я Картэсаў пераехала толькі ў 1955 годзе. Ім прызначылі месцам пражывання Мінск, тут Сяргей Картэс скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара Багатырова.

Картэс стаў аўтарам музыкі да разнастайных спектакляў, якія ішлі ў Купалаўскім, Рускім, Моладзевым тэатрах, а таксама ў Тэатры юнага гледача і Коласаўскім тэатры ў Віцебску. Ён таксама аўтар музыкі да многіх кінафільмаў, у ліку якіх, напрыклад, «Чорны замак Альшанскі».

Кампазітар напісаў пяць операў — «Джардана Бруна», «Матухна Кураж», «Візіт дамы», а таксама аднаактавыя «Юбілей» і «Мядзведзь» паводле твораў Антона Чэхава.

З 1991 года Сяргей Картэс быў дырэктарам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі і мастацкім кіраўніком оперы, з 1996 па 2002 год кіраваў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы.

Фота: telegraf.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі

З нагоды 200-годдя са дня смерці Тадэвуша Касцюшкі ў фарным касцёле г. Гродна была ўрачыста адкрыта памятная дошка.
15 снежня 2017

Каляднае пяцікніжжа Уладзіміра Арлова

На Каляды заўсёды здараюцца дзівосы. Пісьменнік Уладзімір Арлоў у цуды верыць з дзяцінства, а цяпер паверыў яшчэ мацней.
15 снежня 2017

По роману белорусского писателя снимут фильм в России

Продюсерская компания «Фетисов Иллюзион» подписала контракт с Сашей Филипенко на экранизацию романа "Травля", который вышел в 2016 году.