Ягонымі сустрашынямі сталі Алесь Макаеў, Алена Талстая і Юрый Ляшэнка, намеснікамі сустаршыняў — Анатоль Кудласевіч, Ян Лагвіновіч і Святлана Софіна. Дэлегаты з’езду таксама абралі кіруючыя і выканаўчыя органы руху — сойм і сакратарыят. 

Як паведамляе “Новы Час”, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч пажадаў дэлегатам плённай працы. Быў зачытаны вітальны ліст дэпутатаў Сейму Рэспублікі Польшча. Свае лісты з’езду даслалі дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Луцэнка і лідар дабраахвотнага Руху АУН Мыкола Коханіўскі, які з’яўляецца кіраўніком партнёрскай арганізацыі руху — Камітэта вызвалення палітвязняў Украіны. Менавіта Мыкола Коханіўскі і намеснік старшыні руху Алесь Макаеў яшчэ да Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне падпісалі партнёрскае пагадненне паміж арганізацыямі. У лісце Каханіўскага адзначаецца: «Насамрэч сітуацыя ў Беларусі не безнадзейная, як некаторыя сцвярджаюць: у беларусаў ёсць Надзейны і Магутны Саюзнік, — Той, да Каго вы звяртаецеся ў сваём Гімне!» 

З’езд прыняў шэраг дакументаў, у тым ліку «Аб небяспецы для беларускай дзяржаўнасці стаўлення сённяшняга рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да прадпрымальніцкай дзейнасці», «Зварот да беларусаў», «Свабоду палітвязням!», «Аб геапалітычным выбары Беларусі», «Аб падтрымцы Беларускага ўніверсітэта за межамі Рэспублікі Беларусь» і «Пра недапушчальнасць імперскіх сімвалаў у Беларусі». 

З’езд падтрымаў традыцыйную палітыку, якую праводзіў у часы свайго кіраўніцтва рухам ягоны першы старшыня Вячаслаў Сіўчык, даручыўшы яму прадстаўляць інтарэсы «Разам» у кансультацыйных і каардынацыйных структурах беларускай апазіцыі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»