Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Рэзкі рост курсу долара ў Беларусі раніцай 24 чэрвеня з'яўляецца следствам вынікаў рэферэндуму ў Вялікабрытаніі, на якім было прынята рашэнне аб выхадзе краіны са складу Еўрасаюза.
15:45 24 чэрвеня 2016
231
Памер шрыфта
Такое меркаванне выказаў старшы аналітык форэкс-брокера Forex Club Валерый Палхоўскі.

«На сусветным валютным рынку раніцай 24 чэрвеня адбыліся маштабныя рухі, курс еўра апынуўся пад націскам, знізіўшыся на 5%, курс фунта стэрлінгаў і зусім абваліўся на 10%. Удзельнікі фінансавага рынку сталі «ўцякаць» у абарончыя інструменты, адным з якіх стаў долар ЗША», — канстатаваў Палхоўскі.

На яго думку, піша БелаПАН, чакаючы ў гэтай сувязі ўмацавання курсу долара, беларускія банкі раніцай 24 чэрвеня прынялі рашэнне рэзка павысіць курс амерыканскай валюты. «Падобна на тое, што беларускія банкі, павысіўшы курс долара, сталі гуляць на апярэджанне», — адзначыў Палхоўскі.

Эксперт канстатаваў, што ў сувязі з вынікамі рэферэндуму ў Вялікабрытаніі стала назірацца сур’ёзная валацільнасць не толькі на фінансавым, але і на сусветным нафтавым рынку.

«Нафта маркі Brent учора ўвечары каштавала 51 долар за бараль, а сёння раніцай знізілася да ўзроўню 47 долараў. Аднак эмоцыі сціхаюць, і ўжо да сярэдзіны дня цана нафты паднялася да адзнакі 49 долараў за бараль», — паведаміў Валерый Палхоўскі.

У сувязі з гэтым аналітык выказаў здагадку, што рэзкія ваганні курсаў замежных валют, якія адбыліся раніцай 24 чэрвеня, носяць у большай ступені эмацыйны і кароткатэрміновы характар.

«Працэс выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза можа доўжыцца на працягу двух гадоў, таму неадкладных наступстваў для эканомікі ЕС вынікі рэферэндуму мець не павінны, адпаведна, валацільнасць і на валютным рынку павінна насіць кароткатэрміновы характар», — рэзюмаваў Валерый Палхоўскі.

Нагадаем, на адкрыцці валютных таргоў Беларускай валютна-фондавай біржы 24 чэрвеня беларускі рубель рэзка знізіўся да долара ЗША, але пры гэтым умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Беларускія банкі, не чакаючы вынікаў таргоў, істотна павысілі курс долара ў абменных пунктах. Так, па стане на 10.20 раніцы пятніцы курс продажу долара ў беларускіх банках дасягнуў 20.550 рублёў. Пры гэтым афіцыйны курс Нацбанка на пятніцу складаў 19.801 рубель за долар.

Па выніках таргоў курс долара падскочыў на 250 рублёў і зноў пераадолеў 20-тысячны рубеж, дасягнуўшы 20.051 рубля. Курс еўра знізіўся на 155 рублёў (0,69%) і склаў 22.271 рубель. Курс расійскага рубля знізіўся на 1,49 рубля (0,48%) да 306,57 рубля.

Фото: myfin.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

Госконтроль: плановых проверок с 1 января не будет. Будут выборочные

Координационные планы контрольной (надзорной) деятельности на первое и второе полугодия 2018 года формироваться не будут.
15 снежня 2017

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.
15 снежня 2017

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт