Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

«Спачатку не было нічога. Потым быў хаос. А потым прыйшоў Лукашэнка, і пачалася гісторыя незалежнай Беларусі».
15:36 23 чэрвеня 2016
888
Памер шрыфта

Прыблізна так выглядае кароткая вэрсія сучаснай гісторыі Беларусі ў выкананьні цяперашняй афіцыйнай прапаганды. І задае асноўны накірунак гэтай вэрсіі сам Аляксандар Лукашэнка. Падчас выступу на Ўсебеларускім Сходзе ён заявіў — «першы этап станаўленьня незалежнай Беларусі — у 1995-2005 гадах».

То бок 1991-га году (году набыцьця незалежнасьці Беларусі), як і ўсяго пэрыяду да 1994 году, нібыта і не было! Гісторыя незалежнай Беларусі, у вэрсіі Лукашэнкі, пачынаецца толькі з 95-га году, то бок толькі пасьля ягонага абраньня прэзыдэнтам у 1994-ым.

Цікава, што ў той жа прамове Лукашэнка кажа пра 25-годдзе незалежнасьці Беларусі, якое адзначаецца сёлета. Гісторыю не перапішаш, але можна проста імкнуцца не заўважаць некаторыя яе старонкі. У свой час я адмыслова зазірнуў у школьныя падручнікі і пераканаўся, што ў іх проста няма прозьвішчаў першых кіраўнікоў незалежнай Беларусі ў 1991-94 гадах — Старшыні Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча і Старшыні Савету Міністраў Вячаслава Кебіча. Сказана толькі — «тагачаснае кіраўніцтва Беларусі» і далей нешта наконт таго, што яно «рабіла пэўныя памылкі». Таму ня дзіва, што большасьць сёньняшняй беларускай моладзі паняцьця ня мае пра тое, што «да Лукашэнкі нехта яшчэ быў».

Цяперашні кіраўнік не прымае 1991-94 ня толькі таму, што ён тады быў «усяго толькі» дэпутатам, а не аднаасобным валадаром краіны. Ён не прымае гэты пэрыяд прынцыпова і ідэйна — гэта быў час адноснай дэмакратыі, плюралізму, прадпрымальніцтва, рэформаў, новых праектаў і надзеяў. Усё, чаго так ня любіць Аляксандар Лукашэнка.

Фота: Reuters. Аляксандар Лукашэнка, 1994 год

***

Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.

Аўтар: Віталь ЦЫГАНКОЎ 
Крынiца: svaboda.org
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 снежня 2017

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.
14 снежня 2017

Таварышы, вучоныя, дацэнты з кандыдатамі

Чаму эфэктыўнасьць навукі ў Беларусі невялікая? Бо старая, застаўшаяся ад савецкага мінулага форма арганізацыі навуковай дзейнасьці захавалася ў межах такой жа старой сацыяльна-эканамічнай мадэлі.
13 снежня 2017

Як захварэць на аб’ектыўнасць?

З часоў, калі журналістыка стала акадэмічнай дысцыплінай, якую выкладаюць у навучальных установах, а студэнтам па заканчэнні навучання выдаюцца дыпломы з пазначанай там спецыяльнасцю, адна з першых ды