Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Беларусі больш за палову насельніцтва — жанчыны, 55% занятых на вытворчасці — таксама жанчыны. І гэтыя жанчыны задаюць аб’ядноўваць у сабе і жаданне быць маці, мець сям’ю, і імкненне да прафесійных поспехаў.
11:44 23 чэрвеня 2016
73
Памер шрыфта

І дзяржава павінна стварыць умовы для таго, каб гэтыя памкненні жанчын здзяйсняліся. Але часам перашкодай з’яўляецца беларускае заканадаўства, перадае Еўрарадыё, заявіла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна ў кулуарах V Усебеларускага народнага сходу.

Шчоткіна: “Трэба ўсё ж такі больш рашэнняў прымаць са згоды жанчын. Да прыкладу: праца ў выходныя дні, якая мае падвойную аплату. Ці калі жанчына мае дзіцё да трох гадоў, але яна працуе — у яе дзіця можа даглядаць бабуля альбо муж, паводле заканадаўства яе забаронена накіроўваць на стажыроўкі. А часцяком гэта добрыя стажыроўкі, які спрыяюць прафесійнаму росту, да прыкладу, у IT-тэхналогіях. Таму, згода жанчыны павінна быць. А самае галоўнае — павінны быць абсалютныя роўныя магчымасці”.

Па словах Шчоткінай, менавіта змаганне за роўныя правы жанчын для яе зараз з’яўляецца прыярытэтам. Гэта выклікала ў журналістаў, пытанне ці не лічыць міністр сябе феміністкай.

Шчоткіна: “Не, крый Божа, абсалютна не! Не кажу, што быць феміністкай дрэнна. Проста трэба казаць праўду. Ёсць феміністкі, але я кажу пра іншае: я кажу, што роўныя магчымасці павінны быць!”

Фота Змітра Лукашука

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).