Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

 V Усебеларускі народны сход адкрыўся ў 12.00. У ім бяруць удзел 2,5 тысячы дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама больш за 100 запрошаных гасцей з 55 краін.
8:35 22 чэрвеня 2016
73
Памер шрыфта

Галоўнай падзеяй сходу стане абмеркаванне і прыняцце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады.

Сход адкрыецца ў 12.00 дакладам Аляксандра Лукашэнкі. Ён падвядзе вынікі апошніх пяці гадоў і намеціць перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, акрэсліць праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння. У выступленні таксама пойдзе гаворка, паведамляе БелаПАН, пра знешнюю палітыку краіны, выбудоўванне адносінаў з рознымі дзяржавамі і інтэграцыйнымі аб’яднаннямі з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка таксама выступіць на закрыцці сходу 23 чэрвеня. Чакаецца, што яго выступленне будзе доўжыцца гадзіну — з 12.00 да 13.00.

Прамую трансляцыю Усебеларускага народнага сходу будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24», а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Акрамя таго, прамую трансляцыю можна будзе ўбачыць на вялікім святлодыёдным экране каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў, паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. Тэлеверсіі будуць паказаныя па тэлеканалах 22 і 23 чэрвеня ў 21.00.

Указ аб скліканні V Усебеларускага народнага сходу быў падпісаны прэзідэнтам 3 мая «з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця».

Усебеларускі народны сход — агульны сход прадстаўнікоў урада і іншых галін улады, кіраўнікоў і працаўнікоў прадпрыемстваў, дзеячаў навукі і культуры. На яго вылучаюцца дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны, якія павінны ацэньваць дзеянні ўлады за мінулыя пяць гадоў, вызначаць асноўныя напрамкі і параметры развіцця дзяржавы, зацвярджаць план эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны на наступны пяцігадовы тэрмін.

Першы Усебеларускі народны сход прайшоў у кастрычніку 1996 года, другі — у маі 2001-га, трэці — у сакавіку 2006-га, чацвёрты — у снежні 2010-га. Раней сход заўсёды праводзіўся незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў. Мінулы год стаў выключэннем: выбары адбыліся 11 кастрычніка, але Усебеларускі народны сход так і не правялі. Сёлета ён праходзіць за тры месяцы да парламенцкіх выбараў, прызначаных на 11 верасня.

26 мая на нарадзе па праекце асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады, якую павінны прыняць дэлегаты сходу, Лукашэнка заявіў: «У нас павінны быць рэальныя, але амбіцыйныя мэты. За будучую пяцігодку неабходна не толькі аднавіць страчанае, але пажадана застацца ў трэндзе сусветнай эканомікі, навукі, прагрэсу. Адстаць ні ў якім разе нельга».

Лукашэнка падкрэсліў, што Усебеларускі народны сход праводзіцца не дзеля піяру. «Мы не збіраемся тут займацца нейкім піярам. Нам трэба сапраўды вызначыцца, як мы будзем дзейнічаць у будучай пяцігодцы. Нам трэба сарыентаваць грамадства. І гэта будзе адкрытая размова ўлады з прадстаўнікамі народа», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

 
Фота: БЕЛТА
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра

Митрополит Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь. Об этом он рассказал журналистам в Минске 15 декабря.