Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Стваральніку сайта www.1863x.com блогеру Эдуарду Пальчысу, вядомаму як Джон Сільвер, прад'яўлена абвінавачванне, паведаміў журналістам 22 чэрвеня ў Мінску кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.
12:06 22 чэрвеня 2016
31
Памер шрыфта

Паводле яго слоў, абвінавачанне было выстаўленае на мінулым тыдні. Блогер абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

«Па справе ўсё ясна. Само расследаванне не зацягнецца», — сказаў Наскевіч. Ён дадаў, што ў хуткім часе яе могуць перадаць у суд.

На пытанне БелаПАН, ці прызнаў Пальчыс сваю віну, кіраўнік СК адказаў, што пакуль не будзе даваць ацэнку дзеянням абвінавачанага.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

У Беларусі з’явіцца грамадская арганізацыя “Маці вайскоўцаў”

Упраўленне рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама афіцыйна зацвердзіла назву сацыяльнай праваабарончай рэабілітацыйнай установы “Маці вайскоўцаў”.

Зима взяла отпуск: на неделе оттепель и до +11 °С

На этой неделе сохранится неустойчивый характер погоды с повышенным температурным режимом.