Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі 20 чэрвеня адкрылася выстава "Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому…". Яна прысвечаная жыццю і творчасці вялікага беларускага пісьменніка, а таксама Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
8:44 21 чэрвеня 2016
48
Памер шрыфта

Як інфармуе прэс-служба МЗС, перадае Еўрарадыё, выстава заснавана на апошняй прыжыццёвай кнізе пісьменніка. Яна ўяўляе сабой літаратурна-дакументальны праект Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. На адкрыцці выступіла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. Паводле яе слоў, імя Васіля Быкава вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яго творы, прысвечаныя вайне, займаюць асаблівае месца і ў беларускай, і ў замежнай літаратуры, яны перакладзены на 52 мовы.

Сярод удзельнікаў цырымоніі адкрыцця выставы быў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, кіраўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў нашай краіне.

Алена Купчына (справа). Фота: mfa.gov.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі

З нагоды 200-годдя са дня смерці Тадэвуша Касцюшкі ў фарным касцёле г. Гродна была ўрачыста адкрыта памятная дошка.

Каляднае пяцікніжжа Уладзіміра Арлова

На Каляды заўсёды здараюцца дзівосы. Пісьменнік Уладзімір Арлоў у цуды верыць з дзяцінства, а цяпер паверыў яшчэ мацней.

По роману белорусского писателя снимут фильм в России

Продюсерская компания «Фетисов Иллюзион» подписала контракт с Сашей Филипенко на экранизацию романа "Травля", который вышел в 2016 году.