Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Аляксандр Лукашэнка выступіць з дакладам падчас пятага Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня.
12:59 21 чэрвеня 2016
253
Памер шрыфта

Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы ў сваёй прамове адзначыць вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сучасным этапе, акрэсліць праблемныя пытанні і шляхі іх рашэння. У выступе размова таксама пойдзе аб замежнай палітыцы Беларусі, выбудоўванні ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін з рознымі краінамі і інтэграцыйнымі аб’яднаннямі з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Цырымонія адкрыцця пятага Усебеларускага народнага сходу і выступ прэзідэнта будуць транслявацца 22 чэрвеня ў прамым эфіры па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12.00.

Чакаецца, паведамляе «Наша Ніва«, што Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у працы пятага Усебеларускага народнага сходу і 23 чэрвеня.

Кіраўнік дзяржавы выступіць з заключным словам на закрыцці ўсенароднага форуму, што таксама будзе паказана ў прамым эфіры з 12.00 да 13.00.

Тэлеверсіі даклада кіраўніка дзяржавы, а таксама іншых найбольш яркіх выступленняў і момантаў пятага Усебеларускага народнага сходу будуць паказаны ў вячэрнім эфіры па беларускім тэлебачанні 22 і 23 чэрвеня ў 21.00.

Фота: pramen-news.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мінчанін прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне непаўнагадовых дачок і падчаркі

Судом Фрунзенскага раёна Мінска 40-гадовы мінчанін, які абвінавачваецца ва ўчаненні згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, прыгавораны да 20 гадоў паз

Ольга Ковалькова: «Мы скажем «Стоп!» фальсификациям!»

Один из лидеров оргкомитета по созданию партии «Белорусская христианская демократия» рассказала «Народной Воле», как во время избирательной кампании в местные Советы депутатов будет работать обществен