Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

10 ліпеня ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах адбудзецца «Купалаў фэст», на які запрашаюцца ўсе, хто любіць, шануе і штораз нанова адкрывае асобу і творчасць Янкі Купалы.
11:18 21 чэрвеня 2016
50
Памер шрыфта

У мінулым годзе ў касцёле ў Радашковічах збіраліся з нагоды хросту паэта, а ў гэтым свята прымеркавана да 100-годдзя вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч.

У сувязі з тым, паведамляе Нана Ніва, што будзе прыгадвацца вяселле паэта, усім гасцям прапаноўваецца быць адпаведна апранутымі, як і запрошаным на вяселле: жанчынам — у доўгіх сукенках, мужчынам — з гальштукам ці бабачкай.

Для тых, хто будзе апрануты адпаведна дрэс-коду — прывілеі ад арганізатараў.

Праграма свята:

10.00 – 11.00 – святая Імша ў касцёле Cвятой Тройцы

11.10 – 11.30 – мультымедыйная прэзентацыя «Ісці супольна праз усё жыццё» да 100-годдзя вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч

11.30 – 12.00 – «Чытаем Купалу разам»: чытанне ўсімі жадаючымі вершаў Янкі Купалы пра каханне

12.00 –12.30 – віктарына «Ці ведаеш гэта пра Купалу?»

12.30 – 12.45 – перапынак на гарбату і каравай

12. 45 – 13.45 – канцэрт (цымбалы, «Балцкі субстрат», Алесь Камоцкі, Андрусь Такінданг, Арцём Сітнікаў і інш.)

13.45 –15.00 – крыжаванка «Беларускае вяселле» і заключны акорд — майстар-клас па народных вясельных танцах

15.00 – малітва на завяршэнне ў касцёле

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

13 снежня 2017

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (фота)

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (1935 — 2014). Яе плануецца адкрыць на доме па вуліцы Мележа, дзе ён жыў, яшчэ да Калядаў.
12 снежня 2017

Под сталинским солнцем…

Далеко не всем читателям Президентской библиотеки понравилась выставка на тему СССР. Вернисаж советских плакатов открылся в библиотеке в конце ноября.
12 снежня 2017

1800 мест в зале, а Пинигину кресла не нашлось

Это были в чем-то даже уникальные гастроли. Один-единственный спектакль – чеховскую “Чайку” в постановке главного режиссера Николая Пинигина – Купаловский театр показал в Китае пять раз в четырех горо